Астроская друкарня
Астро́ская друка́рня — друкарскі асяродак у Астрогу, заснаваны Іванам Федаровічам на сродкі князя Канстантына Васіля Астроскага ў 1577—1579 роках.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўнаю мэтаю заснаваньня друкарні ў Астрогу быў друк поўнага тэксту Бібліі царкоўнаславянскай мовай. З 1570-х рокаў Канстантын Астроскі пачаў шукаць біблійныя сьпісы і людзей вучоных, здольных рэалізаваць праект.
Каля 1574 року князь Астроскі пазнаёміўся з маскоўскім выгнаньнікам Іванам Федаровічам і запрасіў на службу да сябе. Неўзабаве Федаровіч пераехаў у Астрог. Пасьля падбору ўсіх патрэбных сьпісаў ў 1577 пачалася праца. У 1580 быў надрукаваны Новы Запавет і Псалтыр. Поўны тэкст Бібліі выйшаў 12 жніўня 1581 року. Астроская Біблія — найважнейшая кніга, надрукаваная ў Астрогу.
У 1582 року пасьля непаразуменьня з Астроскім Федаровіч вярнуўся ў Львоў, але друкарня працягвала працу. Агулам тут было надрукавана ня менш за 25 назваў кніг.
Далейшы лёс друкарні невядомы. Паводле аднае вэрсіі, яе перадалі езуітам; паводле іншае, яна стала пачаткам для друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1648 року казакі, узяўшы Астрог, спалілі касьцёл, езуіцкую калегію і друкарню.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- А. Ю. Ясіновський. Острозька друкарня // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. — С. 686.
- Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1966. — Т. 2, [т. 5] : Місто (продовження) — Перемиська Єпархія. — С. 1901. — ISBN 5-7707-4049-3