Асклепіядаў верш
Выгляд
Асклепія́даў верш — вершаваны памер антычнай (мэтрычнай) сыстэмы вершаваньня, вынайдзены старажытнагрэцкім паэтам Асклепіядам Самоскім (III ст. да н. э.). Гэты верш зьяўляецца па сутнасьці мадыфікацыяй пэнтамэтра, у якім першая і перадапошняя дактылічныя стопы ўсечаныя на адзін кароткі склад.
Асклепіядаў верш у беларускай літаратуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У беларускай паэзіі асклепіядаў верш ужыты толькі адзін раз — у перакладзеным М. Багдановічам «Помніку» старажытнарымскага паэта Гарацыюса:
- Лепшы медзі сабе памятнік справіў я,
- Болей ўсіх пірамід царскіх падняўся ён,
- Не зруйнуе яго сівер, ні едкі дождж,
- Ні гадоў чарада, вечнага часу рух.
- Не саўсім я памру, лепшая часьць мяне
- Не зазнае хаўтур; слава мая ўвесь час
- Між патомкаў расьці будзе, пакуль усхадзіць
- Зможа з дзевай удвух на Капітольлі жрэц.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |