Арцём Скітоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Скітоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 студзеня 1991(1991-01-21)[1] (33 гады)
Рост 181 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—4 Віцебск 311 (1)
Зборныя
2010—2012 Беларусь (да 21) 9 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сакавіка 2024.

Арцём Скіто́ў[2] (нарадзіўся 21 студзеня 1991 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Віцебск».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец віцебскага футболу, з 2008 году выступаў за дубль клюбу Віцебск», а ў 2009 годзе ўпершыню трапіў у асноўную каманду. У сэзоне 2011 году трывала замацаваўся ў аснове віцебскага клюбу, але паводле вынікаў сэзону «Віцебск» страціў месца ў найвышэйшай лізе. У студзені 2012 году Арцём праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане»[3], але ў выніку застаўся ў віцебскім клюбе. У студзені 2013 году зноў быў на праглядзе ў «Нёмане»[4], падчас якога атрымаў траўму і выбыў амаль да самага завяршэньня сэзону 2013 году[5].

У студзені 2014 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[6]. Стаў гуляць пераважна на пазыцыі правага абаронцы, да таго звычайна гуляў як паўабаронца. Дапамог віцебскаму клюбу паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуцца ў найвышэйшую лігу і дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка Беларусі. У студзені 2015 году стала вядома, што Арцём працягне выступаць за «Віцебск» у найвышэйшай лізе[7].

22 сакавіка 2015 году гулец забіў мяч у браму менскага «Дынама» ў матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі, які дапамог атрымаць гасьцявую перамогу зь лікам 1:2[8]. У 2015—2018 гадах трывала выступаў на пазыцыі правага абаронцы. У кастрычніку 2015 годц атрымаў траўму, празь якую выбыў да сканчэньня сэзону. У наступным годзе вярнуў сабе месца ў першай адзінаццатцы.

У сэзоне 2018 году стаў капітанам віцебскай каманды і дапамог ёй заняць высокае чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у сьпіс 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату. У далейшым працягваў трывала зьяўляцца ў першым складзе. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[9]. У студзені 2023 году, не зважаючы на паніжэньне «Віцебску» да Першай лігі, пастанавіў застацца ў клюбе на новы сэзон[10]. У пачатку 2023 году перадаў функцыі капітану каманды Яну Скібскаму. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне зь «Віцебскам»[11].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Найвышэйшая ліга 18 0
2016 Найвышэйшая ліга 27 0
2017 Найвышэйшая ліга 29 0
2018 Найвышэйшая ліга 29 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Artem Skitov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Артем Скитов. Я не гастролер(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Кривобок, Ирха, Панкратов, Скитов и Гинтов на просмотре в «Немане». Goals.by (рас.)
  4. ^ Футбол. Иван Садовничий, Артем Скитов и Александр Демидович прибыли на просмотр в «Неман». «Прессбол» (рас.)
  5. ^ Артем Скитов: «Не знаю, где буду играть в следующем сезоне»(недаступная спасылка). Goals.by (рас.)
  6. ^ Дегтерев и Усачев перешли в «Витебск», Скитов продлил контракт с клубом(недаступная спасылка). Goals.by (рас.)
  7. ^ Краснов, Раджабов и еще 3 игрока продлили контракты с «Витебском». By.Tribuna.com (рас.)
  8. ^ 1/4 Кубка Беларуси. «Динамо-Минск» — «Витебск» 1:2. Афіцыйны сайт ФК «Віцебск» (рас.)
  9. ^ "Витебск" продлил контракты с двумя футболистами (рас.)
  10. ^ Гущенко, Скитов и Матвеенко заключили новые соглашения с "Витебском" (рас.)
  11. ^ Скитов проведет 16-й сезон в основной команде "Витебска" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]