Арцём Скітоў
| Арцём Скітоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 студзеня 1991[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 181 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009—2024 | Віцебск | 331 (1) |
| Зборныя | ||
| 2010—2012 | Беларусь (да 21) | 9 (0) |
Арцём Скіто́ў[2] (нарадзіўся 21 студзеня 1991 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец віцебскага футболу, з 2008 году выступаў за дубль клюбу Віцебск», а ў 2009 годзе ўпершыню трапіў у асноўную каманду. У сэзоне 2011 году трывала замацаваўся ў аснове віцебскага клюбу, але паводле вынікаў сэзону «Віцебск» страціў месца ў найвышэйшай лізе. У студзені 2012 году Арцём праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане»[3], але ў выніку застаўся ў віцебскім клюбе. У студзені 2013 году зноў быў на праглядзе ў «Нёмане»[4], падчас якога атрымаў траўму і выбыў амаль да самага завяршэньня сэзону 2013 году[5].
У студзені 2014 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[6]. Стаў гуляць пераважна на пазыцыі правага абаронцы, да таго звычайна гуляў як паўабаронца. Дапамог віцебскаму клюбу паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуцца ў найвышэйшую лігу і дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка Беларусі. У студзені 2015 году стала вядома, што Арцём працягне выступаць за «Віцебск» у найвышэйшай лізе[7].
22 сакавіка 2015 году гулец забіў мяч у браму менскага «Дынама» ў матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі, які дапамог атрымаць гасьцявую перамогу зь лікам 1:2[8]. У 2015—2018 гадах трывала выступаў на пазыцыі правага абаронцы. У кастрычніку 2015 годц атрымаў траўму, празь якую выбыў да сканчэньня сэзону. У наступным годзе вярнуў сабе месца ў першай адзінаццатцы.
У сэзоне 2018 году стаў капітанам віцебскай каманды і дапамог ёй заняць высокае чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у сьпіс 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату. У далейшым працягваў трывала зьяўляцца ў першым складзе. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[9]. У студзені 2023 году, не зважаючы на паніжэньне «Віцебску» да Першай лігі, пастанавіў застацца ў клюбе на новы сэзон[10]. У пачатку 2023 году перадаў функцыі капітану каманды Яну Скібскаму. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне зь «Віцебскам»[11]. Гульня 18-га тура супраць койданаўскага «Арсэнала» сталася для вэтэрана 250-й у Найвышэйшай лізе[12]. Перад пачаткам сэзону 2025 году Скітоў пастанавіў скончыць кар’еру[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Віцебск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 0 | |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 0 | |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 29 | 1 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Artem Skitov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Артем Скитов. Я не гастролер(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Кривобок, Ирха, Панкратов, Скитов и Гинтов на просмотре в «Немане». Goals.by (рас.)
- ^ Футбол. Иван Садовничий, Артем Скитов и Александр Демидович прибыли на просмотр в «Неман». «Прессбол» (рас.)
- ^ Артем Скитов: «Не знаю, где буду играть в следующем сезоне»(недаступная спасылка). Goals.by (рас.)
- ^ Дегтерев и Усачев перешли в «Витебск», Скитов продлил контракт с клубом(недаступная спасылка). Goals.by (рас.)
- ^ Краснов, Раджабов и еще 3 игрока продлили контракты с «Витебском». By.Tribuna.com (рас.)
- ^ 1/4 Кубка Беларуси. «Динамо-Минск» — «Витебск» 1:2. Афіцыйны сайт ФК «Віцебск» (рас.)
- ^ "Витебск" продлил контракты с двумя футболистами (рас.)
- ^ Гущенко, Скитов и Матвеенко заключили новые соглашения с "Витебском" (рас.)
- ^ Скитов проведет 16-й сезон в основной команде "Витебска" (рас.)
- ^ Артём Скитов достиг отметки в 250 матчей высшей лиги (рас.). Football.by (2024-08-16). Праверана 2025-03-02 г.
- ^ Артем Скитов завершил профессиональную карьеру (рас.). Белорусский футбол (2025-02-28). Праверана 2025-03-02 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)