Перайсьці да зьместу

Арцём Кавалеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Кавалеўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 сакавіка 1979(1979-03-18) (45 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, журналіст

Арцём Мікалаевіч Кавалеўскі (18 сакавіка 1979, Менск) — беларускі паэт, перакладчык, журналіст.

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску. У 2001 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Журналістыка». У 2004—2005 гадох вучыўся на факультэце паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэту ў рамках стыпендыяльнай праграмы Ураду Польшчы для маладых навукоўцаў.

У 2005 годзе скончыў асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 2009—2011 гадах працаваў рэдактарам аддзелу мастацкай літаратуры ў часопісы «Бярозка». Выкладае ў Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, старшы выкладчык катэдры літаратурна-мастацкай крытыкі, займаецца дасьледаваньнем праблемаў інтэрпрэтацыі і аналізу сучаснай паэзіі[1]. Рэдактар аддзелу крытыкі ў часопісы «Маладосьць». Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Удзельнік нефармальнага літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ», перакладчыцкіх майстэрняў і сэмінараў Міжнароднай гуманітарнай школы ў Варшаве, міжнароднага літаратурнага фэстывалю «Vilenica» (2004) у Славеніі.

Старшыня журы конкурсу літаратурна-гістарычнага эсэ «Вацлаў Ластоўскі і Лаздзіну Пяледа: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы», зладжанага ў 2008 годзе Саюзам пісьменнікаў Летувы і Інстытутам гістарычных даследаваньняў Беларусі (ЭГУ).

Жыве ў Менску.

Пачынаючы з 1996 году публікуе творы ў літаратурных беларускіх выданьнях «Першацвет», «Маладосьць», «Беларусь», «Полымя», «Літаратура і мастацтва». Мае досьвед працы рэдактара і сцэнарыста дакумэнтальнага кіно ў РУП «Беларускі відэацэнтр».

Аўтар вершаў да зборніку літаратурна-мастацкіх паштовак «Горад. Шпацыр. Словы» (2001), кніг «АдмыСЛОВЫя гульні» (2003, паэзія), «Аддаленасьць і Адданасьць» (2008, паэзія і лірычная проза), «Мой сябра анёлак» (2010,паэзія для дзяцей), «АКРЫ» (2013, візуальна-паэтычны праект, супольна з дызайнерам Русланам Найдзеным). Вершы з кнігі «Мой сябра анёлак» былі пакладзеныя на музыку музыкам Зьмітра Вайцюшкевіча.

Стваральнік і тэарэтык логафармізму, творчага мэтаду сучаснай візуальнай паэзіі. Перакладае з польскай і расейскай моваў. Творы Кавалеўскага перакладзеныя на ангельскую, нямецкую, швэдскую, славенскую, польскую і летувіскую мовы.

  • прэмія Саюзу беларускіх пісьменнікаў «Супервобраз XXI стагоддзя — гук, колер, форма» (2000) за цыкл вершаў;
  • ганаровая грамата РВУ «Літаратура і Мастацтва» за лепшую публікацыю ў часопісе «Маладосьць» у намінацыі «Паэзія» за 2007 год і за плённую дзейнасць у развіцці беларускай літаратуры і мастацтва,
  • дыплём РВУ "Выдавецкі дом «Звязда» і часопісу «Маладосьць» за адмысловую паэзію і асабістыя заслугі.