Архідныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архідныя
Helmknabenkraut 3.jpg
Orchis militaris — тыповы від
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты (Eukaryota)
Царства Расьліны (Plantae)
Аддзел Кветкавыя (Angiosperms)
Кляса Аднадольныя (Monocots)
Атрад Спаржакветныя (Asparagales)
Сямейства Архідныя
Бінамінальная намэнклятура
Orchidaceae Juss., 1789
ITIS 43397 ·

Архідныя (Orchidaceae) — сямейства кветкавых расьлін. Orchidaceae складаецца з больш за 800 родаў і каля 26000 відаў[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шматгадовыя, але часам недаўгавечныя травы. Суквецьце прыкаранёвае, бакавое або канцавое, зьмяшчае ад 1 да шмат кветак. Кветкі дробныя да буйных, часта даволі эфэктныя. Плод — каробачка, рэдка ягадны. Насеньне вельмі шматлікае, пылападобнае[2].

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджаныя па ўсім сьвеце, за выключэньнем Антарктыды[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Orchidaceae(анг.) Angiosperm Phylogeny Website Праверана 23.09.2021 г.
  2. ^ а б Flora of China Праверана 04.10.2019 г. (анг.)