Перайсьці да зьместу

Артыкульная царква (Сьвяты Крыж)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Артыкульная царква ў Сьвятым Крыжы
Drevený artikulárny kostol v obci Svätý Kríž
Краіна Славаччына
Вёска Сьвяты Крыж
Каардынаты 49°2′2.26″ пн. ш. 19°32′12.62″ у. д. / 49.0339611° пн. ш. 19.5368389° у. д. / 49.0339611; 19.5368389Каардынаты: 49°2′2.26″ пн. ш. 19°32′12.62″ у. д. / 49.0339611° пн. ш. 19.5368389° у. д. / 49.0339611; 19.5368389
Канфэсія лютаранства
Тып будынка Збор
Дата заснаваньня 1693
Асноўныя даты:
1693збудаваны
1774перабудаваны
1982перанесены
Будынкі:
Званіца
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Сайт Афіцыйны сайт
Артыкульная царква ў Сьвятым Крыжы на мапе Славаччыны
Артыкульная царква ў Сьвятым Крыжы
Артыкульная царква ў Сьвятым Крыжы
Артыкульная царква ў Сьвятым Крыжы
Артыкульная царква ў Сьвятым Крыжы на Вікісховішчы

Арты́кульная царква́ ў Сьвяты́м Крыжы́ — драўляны эвангельскі храм у вёсцы Сьвяты Крыж (Славаччына), у гістарычным рэгіёне Ліптаў. Адзін з найбольшых падобных храмаў у Эўропе.

Пачаткова царква была збудаваная ў вёсцы Палудза, старадаўнім асяродку пратэстанцкага царкоўнага жыцьця, у 1693 року. Ейны выгляд невядомы, бо ў 1774 адбылася значная перабудова, пасьля чаго царква займела цяперашні выгляд. Перабудову зьдзейсьніў майстар-цясьляр Ёзэф Ланг цягам васьмі месяцаў.

У 1781 пасьля выданьня талеранцыйнага патэнту перад касьцёлам была пабудаваная часткова мураваная званіца. Старыя званы былі рэквізаваныя на вайсковыя мэты падчас I сусьветнай вайны, цяперашнія адлітыя ў 1921—1922 роках і названыя Вера, Надзея і Любоў.

У 1963 царква была абвешчаная культурным помнікам, а ў 1995 нацыянальным помнікам культуры. У 1974—1982 роках адбылася відовішчная акцыя пераносу царквы на цяперашняе месца ў Сьвятым Крыжы, паколькі Палудза мела быць затопленая водамі зь Ліптаўскай Мары (хоць само месца, дзе знаходзіўся храм, не было затопленае). Сьвятыня была разабраная і рэканструяваная ў новым месцы, а на папярэднім усталяваная памятная таблічка.

Цяпер касьцёл належыць да эвангельскай парафіі Сьвяты Крыж — Лазіска.

Інтэр’ер царквы

Будынак крыжападобны ў пляне, можа зьмясьціць 4000 чалавек. Найкаштоўнейшым аб’ектам ёсьць барокавы галоўны алтар, які захаваўся яшчэ са старой сьвятыні. Алтар і казальніца створаныя майстрам Янам Лерхам з Кежмарку. Арганы паўсталі ў 1754 ў майстэрні Марціна Падканіцкага, адрэстаўраваныя ў 80-х роках XX стагодзьдзя. Двухпавярховая эмпора для вернікаў аздобленая арнамэнтамі, выявамі сьвятых і біблійнымі матывамі. На паўднёвай сьцяне знаходзяцца абразы, якія прадстаўляюць Марціна Лютэра і Філіпа Мэлянхтона.

У старой царкве існавалі таксама сутарэньні, дзе знаходзіліся пяць магілаў, у якіх пахаваныя заслужаныя людзі мясцовай рэлігійнай грамады.

  • Daniela Flačanová. Svätý Kríž, Drevený artikulárny evanjelický a. v. kostol. — Skalica: 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкульная царква (Сьвяты Крыж)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў