Перайсьці да зьместу

Артыгас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артыгас
Населены пункт
Краіна Уругвай
Дэпартамэнт Артыгас
Дата заснаваньня 12 верасьня 1852
Геаграфія
Вышыня НУМ 121 ± 1 м
Часавы пас America/Montevideo[d]
Каардынаты 30°28′ пд. ш. 56°28′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 40 658 чал. (2011)
Этнахаронімы artiguense і artiguensi
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 772
Паштовы індэкс 55000
Сайт artigas.gub.uy (гішп.)
Артыгас на мапе Ўругваю
Артыгас
Артыгас
Артыгас

Арты́гас (па-гішпанску: Artigas) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце. Гэта цэнтар гандлю збожжавымі культурамі, пераважна кукурузай, з Аргентынай і Бразыліяй. Гэта самы аддалены ад Мантэвідэо горад краіны.

Горад быў закладзены 12 верасьня 1852 году донам Карлясам Каталям пад назовам Сан-Эўхэніё-дэль-Куарэйм. 5 верасьня 1884 году места стала адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага дэпартамэнта. Пазьней паселішча было пераназванае ў Артыгас у гонар генэрала і бацькі незалежнасьці Ўругваю Хасэ Хэрвасьё Артыгасу. 31 жніўня 1915 году Артыгас атрымаў статус гораду[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]