Перайсьці да зьместу

Артур Кузьміч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артур Кузьміч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 2003(2003-01-14)[1] (21 год)
Рост 175 см
Вага 68 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—4 Менск 4 (0)
2022 Хваля 9 (0)
2023 Макслайн 23 (2)
2024 Смаргонь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 чэрвеня 2024.

Арту́р Кузьмі́ч (нар. 14 студзеня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Смаргоні». Правы на гульца належаць сталічнаму клюбу «Менск».

Выхаванец «Менску». Выступаў за юнацкія каманды клюбу, а з 2019 году пачаў гуляць за клюбны дубль. У канцы сэзону 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды клюбу. 28 лістапада 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матчу з «Смаргоньню» (0:1). У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду пінскай «Хвалі»[2]. Пакінуў «Хвалю» па заканчэньні арэнды ў сьнежні 2022 году[3]. У сакавіку 2023 году на правах арэнды далучыўся да віцебскага «Макслайну»[4]. Пакінуў клюб у сьнежні 2023 году[5]. У пачатку 2024 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону зь «Менскам». У першай палове выступаў за сталічнікаў, але ў ліпені прыяднаўся да «Смаргоні»[6].

У кастрычніку 2019 году быў у складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак не выходзіў на поле. У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]