Артур Бліс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Артур Бліс
Arthurbliss.jpg
Дата нараджэньня 2 верасьня 1891(1891-09-02) або 2 жніўня 1891(1891-08-02)[1]
Месца нараджэньня Лёндан, Лёнданскае графства, Аб’яднанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі[2]
Дата сьмерці 27 сакавіка 1975(1975-03-27)[3][4][5][6] (83 гады) або 28 сакавіка 1975(1975-03-28)[1] (83 гады)
Месца сьмерці Лёндан, Вялікі Лёндан, Вялікабрытанія[2]
Грамадзянства Вялікабрытанія
Альма-матэр Рэгбі[d] і Каралеўскі каледж музыкі[d]
Занятак кампазытар, харэограф, кінакампазытар і музыка
Жанры опэра
Узнагароды

Артур Эдўард Драманд Бліс (па-ангельску: Arthur Edward Drummond Bliss; 2 жніўня 1891 — 27 сакавіка 1975) — брытанскі кампазытар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Каралеўскі каледж музыкі, вучань Чарлза Вільерза Стэнфарда. Падчас Першай сусьветнай вайны быў пяхотным афіцэрам. Па вяртаньні ў Англію Бліс хутка стаў прыкметнай фігурай у брытанскай музыцы дзякуючы шэрагу экстравагантных твораў: Канцэрту для тэнара, фартэпіяна і струнных (вакальная партыя бяз словаў), Каляровай сымфоніі (1922), заснаванай на ідэі аб наяўнасьці гукавых асацыяцыяў у кожнага колеру, і інш. У далейшым цяга Бліса да экспэрымэнтаў насіла больш умераны характар.

Найбольш вядомыя творы Бліса — опэра «Алімпійцы» (1949), тэлеопэра «Товія і анёл» (1960), балет «Шах і мат» (1937), сымфонія «Героі раніцы» (з чытальнікам і хорам, 1930), канцэрт для віялянчэлі з аркестрам.

У 1953 г. Бліс быў удастоены званьня Каралеўскага майстра музыкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]