Акоп Мэгапарт
| Акоп Мэгапарт | |
| Հակոբ Մեղապարտ | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | XV стагодзьдзе |
| Памёр | XVI стагодзьдзе |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | друкар |
| Мова | армянская |
| Значныя творы | Урбатагірк |
Ако́п Мэгапа́рт (па-армянску: Հակոբ Մեղապարտ — Якуб Грэшнік; XV—XVI стст.) — армянскі першадрукар.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Біяграфічных зьвестак пра Акопа Мэгапарта нямашака. У 1512 року ў Вэнэцыі Мэгапарт выдаў першую армянскую друкаваную кнігу «Урбатагірк». Мэгапарт надрукаваў таксама кнігі «Патарагатэтр» («Службоўнік», 1513), «Ахтарк» («Астранамічныя прадказаньні»)[1]. Асаблівую цікавасьць уяўляе «Тагаран» («Сьпеўнік»)[2], што зьмяшчае творы сярэднявечных армянскіх паэтаў Аванэса Тлкуранці, Фрыка, Мкртыча Нагаша й інш., а таксама 137 вершаваных загадак Нэрсэса Шнаралі. У 1513 Акоп Мэгапарт выдаў таксама «Парзатумар» («Жыцьці сьвятых»). Армянскі першадрукар меў уласны выдавецкі знак. Імя Акоп Мэгапарт згаданае ў каляфоне «Службоўніка», дзе ён называе сябе «мэгапарт» (грэшны).
Дзякуючы ягонай дзейнасьці армянская мова стала першай мовай кнігадрукаваньня сярод народаў Азіі і СНД[1].
Выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Першая армянская друкаваная кніга, Вэнэцыя, 1512 | «Тагаран» («Сьпеўнік»), Вэнэцыя, 1513 |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Книга пятницы (рас.). Сусьветная лічбавая бібліятэка (29 траўня 2013). Праверана 4 ліпеня 2013 г.
- ↑ Сборник песен Акопа Мегапарта (рас.). Сусьветная лічбавая бібліятэка (29 траўня 2013). Праверана 4 ліпеня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бабаян А. Армянская книга. Ер., 1956.
- Левонян Г. Армянская книга и искусство книгопечатания. Ер., 1946. (арм.)


