Перайсьці да зьместу

Арганічныя рэчывы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Арганічнае злучэньне»)

Арганічныя злучэньні, або арганічныя рэчывы — вуглевадароды і іх вытворныя.

Арганічныя злучэньні, як правіла, маюць малекулярную будову, нізкія тэмпэратуры плаўленьня і кіпеньня, амаль усе гаручыя і параўнальна лёгка раскладаюцца пры награваньні. Для арганічных злучэньняў характэрная зьява ізамэрыі.

Аснова будовы арганічных злучэньняў — ланцугі з атамаў вугляроду, злучаных паміж сабою кавалентнымі сувязямі. Клясыфікацыя арганічных злучэньняў заснаваная на кратнасьці сувязяў паміж атамамі, тапалягічных асаблівасьцях вугляродных ланцугоў і наяўнасьці ў малекуле арганічных злучэньняў функцыянальных групаў. Усе гэтыя асаблівасьці будовы малекул арганічных злучэньняў цесна спалучаныя зь іх хімічнымі ўласьцівасьцямі.

Арганічных злучэньняў вядома каля 10 мільёнаў.