Арва Пярт
Арва Пярт | |
Arvo Pärt | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 11 верасьня 1935 (87 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Пайдэ, Эстонія |
Грамадзянства | Эстонія |
Месца вучобы | |
Занятак | клясычны кампазытар, музыка, кампазытар |
Жанры | сымфонія, сучасная клясычная музыка[d], мінімалізм[d] і рэлігійная музыка[d] |
Лэйблы | ECM Records[d] |
Дзеці | Michael Pärt[d] |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Сайт | arvopart.ee(эст.)(анг.) |
А́рва Пярт (па-эстонску: Arvo Pärt, [ˈɑrvo ˈpært]; нарадзіўся 11 верасьня 1935 году, Пайдэ, Эстонія) — эстонскі кампазытар клясычнай і сакральнай музыкі[1]. З канца 1970-х Пярт працаваў у мінімалістычным стылі, які ўлучае ягоную ўласна вынайдзеную тэхніку, тынтынабулі(en). Ягоная музыка часткова натхнёная грыгарыянскімі сьпевамі.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пярт нарадзіўся ў павеце Ярвамаа і выхоўваўся мамай і айчымам у Раквэрэ ў паўночнай Эстоніі. Пачаў граць на фартэпіяна дома, у 1954 пачаў навучаньне ў талінскай сярэдняй музычнай школе, але ўжо праз год пайшоў у войска, дзе граў у ансамблі на габоі і ўдарных. У Талінскай кансэрваторыі вывучаў кампазыцыю ў Хейна Элера. Яшчэ студэнтам пачаў ствараць музыкі для кіно і тэатру. У 1950-х ён таксама напісаў першы вакальны твор — кантату «Meie aed» («Наш сад») для дзіцячага хору і аркестра. Скончыў кансэрваторыю ў 1963. У 1957—1967 працаваў гукапрадусарам на Эстонскім радыё.
Старшыня Саюзу кампазытараў СССР Ціхан Хрэньнікаў раскрытываў Арва Пярта за прымяненьне сэрыялізму ў творы «Нэкралёг» (1960) і «падпаданьне пад замежныя ўплывы», што, аднак, не зашкодзіла Пярту атрымаць першую прэмію зладжанага Саюзам капазытараў конкурсу, у якім спаборнічалі 1200 твораў. У 1970 творца замест складаньня ўласных кампазыцыяў вывучаў сярэднявечную і рэнэсансную музыку. Прыкладна ў той самы час ён перайшоў зь лютэранства ў праваслаўе[2].
У 1980, пасьля працяглай барацьбы з намэнклятурай, ён атрымаў дазвол на выезд з СССР усёй сям’ёй. Сьпярша пасяліўся ў Вене, дзе прыняў аўстрыйскае грамадзянства, а ў 1991 пераехаў у Бэрлін. На пераломе XX—XXI стагодзьдзяў Пярт вярнуўся ў Эстонію і жыве папераменна ў Таліне[3] і Бэрліне[4]. Бегла размаўляе па-нямецку і мае нямецкае грамадзянства[5][6][7].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Arvo Part Answers
- ^ Peter Quinn. Arvo Pärt, classical-music.com, the official website of BBC Music Magazine
- ^ New York City Ballet program notes in Playbill, January 2008.
- ^ Radio :: SWR2 - SWR.de swr.online Праверана 25 верасьня 2014 г.
- ^ P. Hillier, Arvo Pärt, 1997, p. 33.
- ^ Arvo Pärt Special 1: How Sacred Music Scooped an Interview Праверана 25 верасьня 2014 г.
- ^ P. Bohlman, The Music of European Nationalism: Cultural Identity and Modern History, p. 75.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Hillier, Paul. (1997). Arvo Pärt. Oxford : Oxford University Press. 10-ISBN 0-19-816616-8; 13-ISBN 978-0-19-816616-0 (paper)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
Арва Пярт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 11 верасьня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатру
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Узнагароджаныя ордэнам Нацыянальнага герба I клясы
- Ляўрэаты Імпэратарскай прэміі Японіі
- Вікіпэдыя:Бібліяінфармацыя з 26 элемэнтамі
- Нарадзіліся ў Пайдэ
- Клясычныя кампазытары
- Эстонскія кампазытары
- Мінімалісцкія кампазытары
- Постмадэрнісцкія кампазытары
- Узнагароджаныя ордэнам Нацыянальнага герба II клясы
- Пратэстанты, якія прынялі праваслаўе
- Хрысьціянскія кампазытары
- Праваслаўе ў Эстоніі
- Ляўрэаты прэміі Леані Сонінг