Перайсьці да зьместу

Абхаская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абхаская мова
Аҧсуа бызшәа
Ужываецца ў Грузіі (Абхазія)
Рэгіён Абхазія
Колькасьць карыстальнікаў 112 740[1] (1993)
Клясыфікацыя Паўночнакаўкаская надсям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Грузіі (Аўтаномная Рэспубліка Абхазія),
Абхазіі (часткова прызнаная дзяржава)
Статус: 2 Правінцыйны[d][2]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1 ab
ISO 639-2(Б) abk
ISO 639-2(Т) abk
ISO 639-3 abk

Абха́ская мова (саманазва: Аҧсуа бызшәа) — мова абхазаў, распаўсюджаная ў Абхазіі і Турэччыне, таксама ў іншых краінах Блізкага Ўсходу (Ярданія, Сырыя, Ірак) і на Захадзе. Належыць да абхаска-абазінскае галіны абхаска-адыскае моўнае сям’і. Паводле перапісу насельніцтва Расеі 2002 году, у Расеі 9,447 чалавек ведалі абхаскую мову[3]. Роднаснымі зьяўляюцца абазінская, адыская (чаркеская), вымерлая убыская мова(en) мовы.

Агульны лік носьбітаў — каля 112 740 (на 1993 год), зь якіх каля 101 тысячы ў Абхазіі, дзе яна зьяўляецца дзяржаўнай мовай (як у аўтаномнай Абхазіі, якая дэ-юрэ ўваходзіць у склад Грузіі, так і ў дэ-факта незалежнай дзяржаве Абхазія, якая месьціцца на тэрыторыі аўтаномнай рэспублікі). Пісьмовасьць на аснове кірылічнай графікі, гістарычна ўжываныя пісьмовасьці — лацінская й грузінская.

Паводле перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году ў краіне налічваецца 98 чалавек, чыя нацыянальнасьць вызначаная як абхазы, зь іх 35 чалавек указалі ў якасьці сваёй роднай мовы мову сваёй нацыянальнасьці[4].

  1. ^ Abkhaz - Ethnologue: Languages of the World. SIL International (анг.)
  2. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  3. ^ Всероссийская перепись населения 2002 года, 4.4 Spreading of knowledge of languages (except Russian)
  4. ^ Перепись населения Республики Беларусь 2009 года (рас.). Белстат (2009). Праверана 12 лістапада 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]