Перайсьці да зьместу

Апука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Апу́ка (ілкі, лавец, перагон, салавей) — беларуская народная гульня з удзелам 2 камандаў, кожная зь якіх абірае сабе вядоўцу. На пляцоўцы між камандамі праводзяць 2 лініі на адлегласьці 30—40 мэтраў. Удзельнікі каманды «гораду» па чарзе кідаюць бітай апуку (мяч памерам з тэнісны) у бок праціўніка (у «поле»). Калі гульцы «палявой» дружыны ловяць апуку зь лёту, дружыны мяняюцца месцамі. Інакш «палявым» гульцам даводзіцца падхопліваць апуку зь зямлі і кідаць яе са сваёй лініі ў «гарадзкога» гульца, які мае дабегчы да чужой лініі і вярнуцца да сваіх. Калі апука трапляе ў гульца, дружыны таксама мяняюцца месцамі[1].

  1. ^ Апука // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 440. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6