Перайсьці да зьместу

Гуські

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гуські́беларуская народная гульня на лёдзе. На краі круглай ледзяной пляцоўкі дыямэтрам 10—15 мэтраў выбіваюць «гнёзды» (ямкі дыямэтрам 25—30 см). Гульцы маюць калкі (раздвоеныя на канцы кійкі даўжынёй 1—1,2 м) і гуські (цуркі памерам 12×4 см). Кожны гулец па чарзе кладзе гусёк у сярэдзіну пляцоўкі. Па сыгнале іншыя гульцы бягуць да сярэдзіны ад сваіх «гнёздаў» і ўдарамі калкоў стараюцца загнаць гусёк у сваё «гняздо». Перамагае гулец, які загоніць больш гуськоў[1].

  1. ^ Гуські // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 548. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0