Адлегласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адлегласьць, у шырокім сэнсе, ступень аддаленасьці аб’ектаў адзін ад аднаго. Адлегласьць зьяўляецца фундамэнтальным паняцьцем геамэтрыі. Тэрмін часта выкарыстоўваецца ў іншых навуках і дысцыплінах: астраномія, геадэзія, навігацыя і іншых.

Адлегласьць у матэматыцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утрыманьне тэрміна «адлегласьць» у матэматыцы зьвязана з паняцьцем мэтрыкі і мэтрычнай прасторы.

Адлегласьць у чалавечых адносінах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чалавек, падобна іншым жывым арганізмам, мае свае кантраляваныя і ахоўныя тэрыторыі. У 60-х гадах XX стагодзьдзя амэрыканскім антраполягам Эдуардам Т. Холам быў уведзены тэрмін «проксіміка» (ад па-ангельску: proximity — блізкасьць). З выкарыстаньнем новага тэрміна ён прыйшоў да новага разуменьня ўзаемаадносін паміж людзьмі. Кожны чалавек мае вызначаную тэрыторыю, якую лічыць асабістай. Адлегласьць пры зносінах залежыць ад шматлікіх фактараў (паходжаньне, культура, асабістыя перавагі). Пры занадта малой або вялікай адлегласьці людзі могуць выпрабоўваць няёмкасьць і дыскамфорт.

Асабістую прастору Хол дзеліць на некалькі зон:

  1. Інтымная зона (адлегласьць ад 15 да 46 см): цесны эмацыйны кантакт
  2. Асабістая зона (ад 46 см да 1,2 м): зносіны добрых сяброў
  3. Сацыяльная зона (ад 1,2 м да 3,6 м): зносіны агульных знаёмых
  4. Грамадзкая зона (звыш 3,6 м): публічныя выступы

Некаторымі навукоўцамі адзначаецца, што ў розных культурах гэтыя адлегласьці розныя. Усходнія культуры дапушчаюць меншую адлегласьць пры зносінах, чым заходнія.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]