Перайсьці да зьместу

Юда Тадэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Апостал Юда Тадэй»)
Юда Тадэвуш
грэц. Ιούδας Θαδδαῖος
«Сьвяты Юда Тадэвуш» (Жорж Дзюмэніль дэ Лятур, 1650 год)
Юда Тадэвуш
Сьвяты
Нарадзіўся пасьля 2 г.; Галілея, Рымская імпэрыя
Памёр 65; Пэрсія (цяпер акруга Маку(en), астан Заходні Азэрбайджан, Іран)
Шануецца Хрысьціянства, іслам
Услаўлены 68
Кананізаваны 68
У ліку апосталаў
Галоўная сьвятыня Манастыр Сьвятога Тадэвуша(en) (акруга Маку, астан Заходні Азэрбайджан, Іран)
Дзень памяці 19 чэрвеня (праваслаўе), 28 кастрычніка
Патрон Армэніі, лякарняў, Сэнт-Пітэрзбэргу (ЗША), 3 гарадоў на Філіпінах
Атрыбуты човен, сякера, булава, кій
Працы Пасланьне Юды (50)

Сьвяты Юда Тадэвуш (Юда Фадзей; з габрэйскай jehuda — «варты пашаны») — хрысьціянскі сьвяты, які зьяўляўся сваяком Езуса Хрыстуса. Яму належыць аўтарства адной з кнігаў Новага Запавету — Пасланьне сьвятога Апостала Юды. Гэтая праца ў найпераканаўчы спосаб сьведчыць пра ягоную сьціпласьць, бо тутака Апостал ніякім чынам не зазначае пра ўласную роднасьць з Панам Езусам. Імя Юда было пэўны час дужа пашыраным у габрэяў, менавіта ў зьвязку з тым, двое Апосталаў называліся гэтак. Згадкі пра Юду Тадэвуша льга напаткаць у Эвангельлях (гл. Ян 14, 22; Мц 10, 3; Мк 3, 18).

Сьвяты зьяўляўся сваяком Езуса Хрыстуса, яму належыць аўтарства адной з кнігаў Новага Запавету — Пасланьне сьвятога Апостала Юды. Гэтая праца ў найпераканаўчы спосаб сьведчыць пра ягоную сьціпласьць, бо тутака Апостал ніякім чынам не зазначае пра ўласную роднасьць з Панам Езусам.

Сьвяты Юда Тадэвуш ведаў, што ягонае наканаваньне — абвяшчаць па сьвеце Добрую Навіну да астатніх хвілін зямнога жыцьця. Па Апошняй Вячэры ён вырушыў у апостальскае падарожжа. Сьпярша сьв. Юда Тадэвуш накіраваўся ў Мэзапатамію, пасьля ў Пэрсіі ён напаткаў сьв. Сымона, і ад тых часоў Апосталы ўдваіх абвяшчалі Веру ў Хрыста ў Лібіі ды Пэрсіі. Урэшце, іхная чыннасьць далася ў знакі паганцам. Сьв. Юда й сьв. Сымон мелі пакутніцкі скон: іх забілі кіямі.

Парэшткі Апостала пахавалі ў Рыме, дзе яны дагэтуль захоўваюцца ў базыліцы Сьв. Пятра.

Здавён сьв. Юду Тадэвуша ўшаноўваюць як апекуна ў безнадзейных справах. Папа Павал ІІІ у брэве 22 верасьня 1548 году ўдзяліў поўны адпуст тым, хто чытацьме малітвы каля рэліквіяў Апостала ў дзень ягонага сьвята (28 кастрычніка).

Сымбалі сьвятога: рыбацкі човен, камяні, крыж, кніга, меч, сякера, булава ды кіі, якімі ён быў забіты.

  • М.Л. Рунёва. Святы Юда Тадэвуш. Жыццё, дзейнасць, малітвы. — Мн.: 2003.