Апорная рыфма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Апо́рная ры́фма — рыфма, у якой супадаюць націскныя, г. зв. апорныя, склады (пераднаціскны зычны і націскны галосны), у той час як пасьлянаціскныя склады не супадаюць. Ужываўся гэты від рыфмы даволі шырока яшчэ ў беларускім фальклёры:

Ой, брат не брат — татарын:
Прадаў сястрыньку за талер.

Асаблівае пашырэньне апорная рыфма набыла ў сучаснай паэзіі:

З палёгкай тузануўся поезд
і стаў… Я выйшаў на пэрон.
Блішчалі рэйкі, нібы полаз
блішчыць зімоваю парой.
(А. Вярцінскі «Начны бераг»)

Вельмі часта сугучнасьць апорных націскных складоў узбагачаецца за кошт супадзеньня асобных пасьлянаціскных і пераднаціскных гукаў. Такія ўзбагачаныя апорныя рыфмы гучаць выразна, своеасабліва:

А мой певень гаспадар
Ды ўсіх курэй распрадаў.
(Народная песьня)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]