Перайсьці да зьместу

Аповесьць пра Падольле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аповесьць пра Падольле
Жанр: публіцыстыка
Мова арыгіналу: Старабеларуская мова
Год напісаньня: 1432—1435 гады

Аповесьць пра Падольле — помнік беларуска-літоўскага летапісаньня 1-й паловы XV ст. Узьнікла каля 1432—1435 найверагодней у Вільні ў асяродзьдзі паноўных колаў Вялікага Княства Літоўскага. Зьмешчаная ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 году ў канцы «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У XVI ст. была ўключаная ў склад «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» й Хронікі Быхаўца.

Аповесьць зьмяшчае гісторыю Падольскай зямлі другой паловы XIV — першай трэці XV стагодзьдзяў, гісторыю ўключэньня рэгіёну ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Створаная з мэтай абгрунтаваньня правоў Вялікага Княства Літоўскага на Падольле і барацьбы з польскай шляхтай, якая імкнулася ўключыць гэты рэгіён у склад Каралеўства Польскага і пасьля сьмерці вялікага князя Вітаўта, калі захапіла заходнюю частку Падольля.

Твор напісаны ў старабеларускай мове справавым стылем, яе зьвесткі ў асноўным адпавядаюць гістарычным фактам. Аповесьць пра Падольле ня ўтрымлівае датаў, носіць сьвецкі публіцыстычны характар.