Апанас Ярушэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апанас Ярушэвіч
Дата нараджэньня 1867
Дата сьмерці не раней за 1918 і не пазьней за 1924 або 1924[1]
Месца сьмерці
Месца вучобы Санкт-Пецярбурская духоўная акадэмія
Занятак гісторык, пэдагог, мовазнаўца
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень магістар[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ярушэвіч (неадназначнасьць).

Апана́с Вінцэ́нтавіч Ярушэ́віч (1867—1918/1924) — беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, пэдагог. Адзін з прадстаўнікоў школы заходнерусізму.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і псальмяра Літоўскай праваслаўнай япархіі Вінцэнта Ярушэвіча, жыхара Віленскай губэрніі. Навучаўся ў Віленскай духоўнай вучэльні (1877—1881), Літоўскай духоўнай сэмінарыі (1881—1888), якую скончыў з адзнакай і быў накіраваны ў Санкт-Пецярбурскую духоўную акадэмію. Скончыўшы яе ў 1893 року, пачаў пэдагагічную кар’еру ў Віленскай духоўнай вучэльні, Смаленскай духоўнай сэмінарыі. У 1899 зноў накіраваны ў Вільню, а ў верасьні 1907 року стаў дырэктарам першай у Беларусі Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі (1896). Пасьля ейнай эвакуацыі ў 1915 року жыў і працаваў у Смаленску. Памёр між 1918 і 1924 рокамі.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Санкт-Пецярбурскай духоўнай акадэміі быў вучнем Міхаіла Каяловіча і Платона Жуковіча. Пад іхнім уплывам студэнтам пачаў навуковую працу, прысьвечаную асобе князя Канстанціна Астроскага. Гэтая праца была надрукаваная ў Смаленску ў 1897 року пад назваю «Ревнитель православия, князь Константин Иванович Острожский (1461—1530) и православная Литовская Русь в его время». Дасьледаваньне выклікала неадназначную рэакцыю навуковых дзеячоў таго часу, у прыватнасьці яе даволі сур’ёзна крытыкаваў Мацьвей Любаўскі[2].

Пазьней пісаў пераважна папулярныя гістарычныя артыкулы, а ў 1914 року выдаў нарыс, прысьвечаны гісторыі Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі.

Цікавіўся мясцовымі археалягічнымі помнікамі, вывучэньнем беларускай мовы. У 1907—1918 уклаў вялікі беларускі слоўнік, у якім налічвалася 9505 беларускіх словаў і 12 000 маскальскіх адпаведнікаў[3].

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat
  2. ^ Любавский М. К. Новый труд по внутренней истории Литовской Руси // Журнал Министерства народного просвещения. — 1898. — Июль. — С. 174—215.
  3. ^ Камінскі М. Цікавы рукапіс // Літаратура і мастацтва. — 1961. — 22 снежня. — С. 3.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Астанковіч С. П. Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч (1867 — да 1924) — да пытання аб біяграфіі і навуковай спадчыне / С. П. Астанковіч // XVII международные Кирилло-Мефодиевские чтения. В ответственности за творение. Культура и образование перед лицом экологических вызовов. Доклады научно-практической конференции 26—28 мая 2011 г.. — Мн.: БДАТУ, 2011.
  • Астанковіч С. Апанас Ярушэвіч: штрыхі да партрэта гісторыка і мовазнаўцы // ARCHE. — 2011. — № 11. — С. 384—396.