Антыб
Антыб | |||||
франц. Antibes | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
Дэпартамэнт: | Прыморскія Альпы | ||||
Кіраўнік: | Жан Леанэцьці[d] | ||||
Плошча: | 26,48 км² | ||||
Вышыня: | 0 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 75 456 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2849,55 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 06160, 06600 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°34′48″ пн. ш. 7°7′23″ у. д. / 43.58° пн. ш. 7.12306° у. д.Каардынаты: 43°34′48″ пн. ш. 7°7′23″ у. д. / 43.58° пн. ш. 7.12306° у. д. | ||||
Антыб | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.antibes-juanlespins.com/ |
Антыб (па-француску: Antibes, па-аксытанску: Antíbol) — курортны горад на Лазурным Беразе, дэпартамэнт Прыморскія Альпы, рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг, Францыя. Насельніцтва — 75 456 жыхароў (2013). Разьмешчаны на мысе Гаруп Міжземнага мора паміж Каннамі і Ніццай. У Антыбе найвялікшы (паводле сумарнага танажу) яхтавы порт на Лазурным Беразе. Пабудаваны ён у шасьцідзясятыя гады XX стагодзьдзя на месцы рымскай гавані. Насамрэч гэта не адзін, а цэлых пяць партоў — Вобан, Галіс, Крутон, Аліўет, Саліс. Разам з мысам Антыб (па-француску: Cap d'Antibes) і мястэчкам Жуан-ле-Пэн (па-француску: Juan-les-Pins) складае адзіную адміністрацыйную адзінку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У VI стагодзьдзі да нашай эры грэцкія мараплаўцы выявілі ўтульную бухту і заснавалі на яе берагох горад Антыполіс (горад, разьмешчаны наадварот). Мелася на ўвазе — наадварот, праз бухту, ад Нікеі (Ніццы). Антыполіс быў заснаваны як калёнія Масаліі (цяперашні Марсэль). У часы Рымскай імпэрыі горад зьяўляўся важным пунктам на шляху з Рыму ў Галію. Ён доўгі час быў адзіным умацаваным горадам на ўзьбярэжжы ад Марсэлю да Італіі.
У II стагодзьдзі ў горадзе была заснаваная біскупская катэдра і ён стаў звацца Антыгуль, а з часам — Антыб. У Сярэднявеччы горад належыў Савоі, а з 1481 году — Францыі.
Эканоміка і транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Антыбе швартуюцца самыя выкшталцоныя яхты з тых, што падыходзяць да Лазурнага Берагу. Уладальнікі іх ня схільныя афішаваць сябе і сваю ўласнасьць.
У Антыбе існуе парфумэрная вытворчасьць. У горадзе захаваліся рэшткі рыбаперапрацоўчай прамысловасьці, але яна значна скарацілася за апошнія дзесяцігодзьдзі. У горадзе ёсьць чыгуначны вакзал.