Перайсьці да зьместу

Канны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канны
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Францыя
Рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг
Дэпартамэнт Прыморскія Альпы
Першыя згадкі 42 да н. э.
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Cannes[d] Давід Ліснар[d][1]
Геаграфія
Плошча 19,62 км²
Вышыня НУМ 0 м[2], 260 м[2] і 44 м[3]
Часавы пас
Каардынаты 43°33′05″ пн. ш. 7°00′46″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 73 325 чал. (2013)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 06400[4] і 06150[4]
Нумарны знак 06
Узнагароды
Сайт cannes.fr
Канны на мапе Францыі
Канны
Канны
Канны

Ка́нны (па-француску: Cannes, па-аксытанску: Canas) — горад на паўднёвым усходзе Францыі, у рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг, які быў заснаваны лігурамі на ўзьбярэжжы Напуль. Насельніцтва на 2013 год — 73 325 чалавек. Зьяляецца адным з найбольш папулярных і вядомых курортаў Лазурнага берагу. Вядомы як месца правядзеньня штогадовага кінафэстывалю.

Горад заснавалі рымляне ў 42 годзе да н. э. Шмат стагодзьдзяў ён заставаўся невялікай рыбацкай вёскай у складзе Правансу. Усё зьмянілася ў 1834 годзе, калі ў Каннах спыніўся былы ангельскі канцлер лорд Гэнры Пітэр Брум, які накіроўваўся ў Італію, і быў вымушаны перапыніць свой ​​шлях з-за эпідэміі халеры. Лорд Брум быў вельмі зачараваны прыгажосьцю рыбацкага мястэчка, ягоным небам, мяккім кліматам, што вырашыў пабудаваць у Каннах дом. Шматлікія ангельскія арыстакраты рушылі ўсьлед ягонаму прыкладу.

Неўзабаве Канны адкрылі для сябе і расейскія арыстакраты. У 1879 годзе ў горад прыбыла імпэратрыца Марыя Аляксандраўна, жонка Аляксандра II у суправаджэньні сыноў Сяргея й Паўла. У 1888 годзе Гі дэ Мапасан пісаў пра Канны: «Прынцы, прынцы, паўсюль прынцы».

Канскі кінафэстываль

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У горадзе штогод у траўні праводзіцца Канскі кінафэстываль на базе Фэстывальнага палацу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]