Антон Гансэн Тамсаарэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Антон Гансэн Тамсаарэ
Anton Hansen Tammsaare
Anton Hansen Tammsaare, 000290.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Антон Гансэн
Псэўданімы А. Г. Тамсаарэ
Нарадзіўся 30 студзеня 1878
Албу, Ярвамаа, Эстонія
Памёр 1 сакавіка 1940 (62 гады)
Талін, Эстонія
Пахаваны Лясныя могілкі (Талін)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова эстонская
Значныя творы «Праўда і справядлівасьць»
Узнагароды Ордэн Эстонскага Чырвонага Крыжа
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гансэн.

Антон Гансэн Тамсаарэ (па-эстонску: A. H. Tammsaare, Anton Hansen Tammsaare, A. H. Hansen-Tammsaare, Anton H. Tammsaare, Anton Tammsaare, U. H. Tammsaare, пры нараджэньні Антон Гансэн па-эстонску: Anton Hansen; 30 студзеня 1878, хутар Тамсаарэ-Пых’я, Эстляндзкая губэрня, Расейская імпэрыя — 1 сакавіка 1940, Талін, Эстонія) — эстонскі празаік, перакладнік, прадстаўнік крытычнага рэалізму.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антон Гансэн нарадзіўся на хутары Тамсаарэ-Пых’я (цяпер воласьць Албу Ярваскага павету Эстоніі) ў сялянскай сям’і. Назва роднага хутара пазьней стала літаратурным псэўданімам пісьменьніка.

Магіла Тамсаарэ на Лясных могілках

Закончыў прыходскую школу, вучыўся ў прыватнай гімназіі ў Тарту. Ў 1907–1911 роках вучыўся на юрыдычным факультэце Тартускага ўнівэрсытэта.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1900 року.

  • «Маладыя душы» (1909)
  • «Старыя і маладыя» (1913)
  • «Хлопчык і матылёк» (1915)
  • «Юдзіт» (1921)
  • «Гаспадар з Кырбоя» (1922)
  • «Праўда і справядлівасьць» (1926—1933)
  • «Жыцьцё і каханьне» (1934)
  • «Я любіў немцаў» (1935)
  • «Каралю холадна» (1936)
  • «Новы Нячысты зь Пекла» (1937)

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1980 року Анатоль Кудравец пераклаў на беларускую мову «Аповесьці» Антона Гансэна[1].

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Эстоніі ёсьць два музэі, прысьвечаных жыцьцю і творчасьці Тамсаарэ. У гонар Тамсаарэ пабудаваны тры помнікі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кудравец Анатоль Беларуская паэзія

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Антон Гансэн Тамсаарэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў