Лясныя могілкі (Талін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Месца пахаваньня ахвяраў Галакосту

Лясны́я мо́гілкі (па-эстонску: Metsakalmistu) — могілкі ў Таліне (Эстонія), дзе пахаваныя пісьменьнікі, мастакі, скульптары, архітэктары і палітычныя дзеячы краіны. Знаходзяцца ў Клоастрымэтса (Kloostrimetsa tee 36). Агульная плошча 48,3 га.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясныя могілкі былі заснаваныя па рашэньні мескіх уладаў у 1933 року. Цырымонія адкрыцьця адбылася ў 1939.

Мэтсакальмісту — могілкі натуральнага віду, і патрабаваньні да іхняга аздабленьня забараняюць усталяваньне мэмарыялаў і магільных агароджаў.

У 1936 на могілках была збудаваная капліца па праекце архітэктара Гербэрта Ёхансана(et). Пазьней яна была падпаленая, а ў 1996 адноўленая з дапамогай уладаў места.

У 2006 на могілках зьявіўся калюмбарый.

Пахаваныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым пахаваным на Лясных могілках у 1933 року стаў пісьменьнік і драматург Эдуард Вільдэ.

Іншыя асобы:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясныя могілкі (Талін)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 59°28′23″ пн. ш. 24°52′17″ у. д. / 59.47306° пн. ш. 24.87139° у. д. / 59.47306; 24.87139