Перайсьці да зьместу

Антоні Эразм Валовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоні Эразм Валовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 24 верасьня 1711(1711-09-24)[1] або 19 верасьня 1714(1714-09-19)[2]
Памёр 6 ліпеня 1770(1770-07-06)[3]
Пахаваны
Род Валовічы
Бацькі Адам Валовіч[d][2]
Ядвіга Кабельская[d][2]
Дзейнасьць канонік, каад’ютар, дыяцэзійны біскуп, ардынар, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп

Антоні Эразм Валовіч (24 верасьня 1711 — 6 ліпеня 1770, Варшава) — дзяржаўны й рэлігійны дзеяч ВКЛ і Польшчы. З роду Валовічаў.

Навучаўся ў Рыме. Высьвячаны на ксяндза 29 красавіка 1739. Канонік ласкі, гнезьненскі, архідыякан жамойцкі, канонік віленскі з 1742, дэкан варшаўскі, пісар ВКЛ у 1744—1748, вялікі сакратар духоўны ВКЛ у 1748—1755, біскуп луцкі й берасьцейскі з 1755, канцлер каралевы. На соймах выступаў супраць дысыдэнтаў.

Крыніца: Анатоль Грыцкевіч, «Вялікае Княства Літоўскае»