Антоні Клімантовіч
Антоні Клімантовіч | |
Адукацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 лютага 1969 (55 гадоў) |
Антоні Клімантовіч (нарадзіўся 14 лютага 1969 году, в. Лабуці, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі рэлігійны дзеяч, ксёндз.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1977—1984 гадах вучыўся ў сярэдняй школе ў в. Васюкі, у 1984—1987 гадах ПТВ № 168 у Глыбокае. У 1987—1989 гадах служыў ў войску. У 1989—1995 гадах вучыўся ў Вышэйшай каталіцкай сэмінарыі ў Горадні. У 1994 годзе атрымаў пасьвячэньні ў дыяканы. 9 ліпеня 1995 году атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. 7 жніўня 1995 году быў прызначаны вікарыем архікатэдральнае парафіі Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску. 8 чэрвеня 1997 году быў прызначаны выконваючым абавязкі пробашча архікатэдральнае парафіі Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску. 18 студзеня 2000 году быў прызначаны выконваючым абавязкі пробашча парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. 1 сакавіка 2001 году быў прызначаны на пасаду аканома Міждэяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай сэмінарыі імя сьв. Тамаша Аквінскага ў Пінску. 26 студзеня 2003 году быў прызначаны пробашчам парафіі сьв. Антонія Падуанскага ў Менску, 10 траўня 2003 году — выконваючым абавязкі пробашча архікатэдральнае парафіі Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску. 2 лютага 2005 году быў прызначаны дэканам Менскага дэканату й пробашчам архікатэдральнае парафіі Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску. 15 студзеня 2007 году прызначаны дэканам Архікатэдральнага дэканату ў Менску.