Перайсьці да зьместу

Ганна Валентыновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Анна Валентыновіч»)
Ганна Валентыновіч
Anna Walentynowicz
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі ўзнагароджвае Ганну Валентыновіч ордэнам Белага Арла (3 траўня 2006 г.)
Род дзейнасьці Прафсаюзная дзяячка
Дата нараджэньня 15 жніўня 1929
Месца нараджэньня Роўна
Дата сьмерці 10 красавіка 2010
Месца сьмерці Смаленская вобласьць
Прычына сьмерці Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам
Месца пахаваньня
Занятак журналістка, прафсаюзны дзяяч, дысыдэнтка, зваршчыца, crane driver, пісьменьнік-дакумэнталіст
Навуковая сфэра Казлавы кран[d]
Месца працы
Жанры мэмуары[d]
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Подпіс Выява аўтографу
Памятная дошка на доме, дзе Ганна Валянціновіч жыла да сьмерці

Га́нна Валентыно́віч (па-польску: Anna Walentynowicz; 15 жніўня 1929, Роўна — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласьць) — легендарная постаць у Польшчы, актывістка і заснавальніца прафсаюзу «Салідарнасьць».

З 1950 году працавала на Гданьскай суднавэрфі як зварніца і кранаўніца. За ўдзел у прафсаюзным руху адміністрацыя звольніла яе 7 жніўня 1980 году (за пяць месяцаў да выйсьця на пэнсію). Рашэньне адміністрацыі выклікала страйк, які пачаўся 14 жніўня 1980 году. У выніку страйку паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць», а Г. Валентыновіч і звольненага неўзабаве пасьля яе Леха Валэнсу аднавілі на працы.

З «Салідарнасьці» Г. Валентыновіч выйшла яшчэ ў 1980-х гадох, крытыкуючы тагачаснае кіраўніцтва прафсаюзу вакол Леха Валэнсы.

У 2006 годзе Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў інфармацыю, што ў 1981 годзе за Г. Валентыновіч сачылі больш за 100 функцыянэраў і агентаў камуністычных спэцслужбаў.[2]

Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Пахаваная ў Гданьску.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганна Валентыновічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў