Андрэй Нічыпорчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Нічыпорчык
17 кастрычніка 1987(1987-10-17)19 траўня 2021(2021-05-19) (33 гады)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Андрэ́й Уладзі́меравіч Нічыпо́рчык (17 кастрычніка 1987, Паставы - 19 траўня 2021, Баранавічы) — беларускі вайсковы лётчык, загінуў у авіякатастрофе. Герой Беларусі з 24 лістапада 2021 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям'і лётчыка-снайпэра. Скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі, служыў у Лідзе. Пілёт першай клясы. Лятаў на самалётах Як-52, Л-39, Су-25, Як-130 — на вучэбна-баявых штурмавіках рыхтаваў да палётаў маладых пілётаў.

У 2016 годзе ўдзельнічаў у выкананьні найскладанейшага віду лётнай падрыхтоўкі — пасадцы на аэрадромны ўчастак дарогі штурмавіка Як-130. Удзельнік парадаў у складзе паветранага эшалёну ў Менску на Дзень Незалежнасьці, ляўрэат міжнародных спаборніцтваў па авія- дартсе. Быў узнагароджаны мэдалём «За бездакорную службу» III ступені.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Андрэя Нічыпорчыка марыць стаць лётчыкам, як бацька

Загінуў 19 траўня 2021 году ў Баранавічах падчас трэніровачнага палёту Як-130 разам з лейтэнантам Мікітай Куканенкай. Іх самалёт разьбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксэмбург. Пазьней камісія па расьсьледаваньню катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесьці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультаваліся[1][2].

Ушанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 лістапада 2021 году на паседжаньні баранавіцкага гарвыканкаму было прынятая пастанова аб наданьні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імёнаў загінулых лётчыкаў[3].

24 лістапада 2021 году Нічыпорчыку і Куканенка былі прысвоены званьне Героя Беларусі[4][5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]