Мікіта Куканенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікіта Куканенка
18 верасьня 1998(1998-09-18)19 траўня 2021(2021-05-19) (22 гады)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Мікі́та Бары́савіч Кукане́нка (18 верасьня 1998, Полацак - 19 траўня 2021, Баранавічы) — беларускі вайсковы лётчык, загінуў у авіякатастрофе. Герой Беларусі з 24 лістапада 2021 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Полацкую кадэцкую вучэльню. Хацеў быць лётчыкам зь дзяцінства. У 2020 годзе ў званьні лейтэнант пасьпяхова скончыў Вайсковую акадэмію. Лідзкая штурмавая авіябаза стала для яго першым месцам службы. За год лётаў на самалётах Л-39 і Як-130. Апошні свой палёт ажыцьцяўляў разам са сваім інструктарам Андрэям Нічыпорчыкам.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удава Мікіты Куканенкі пра подзьвіг лётчыкаў

Загінуў 19 траўня 2021 году ў Баранавічах падчас трэніровачнага палёту Як-130 разам з маёрам Андрэям Нічыпорчыкам. Іх самалёт разьбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксэмбург. Пазьней камісія па расьсьледаваньню катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесьці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультаваліся[1][2].

Ушанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 лістапада 2021 году на паседжаньні баранавіцкага гарвыканкаму было прынятая пастанова аб наданьні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імёнаў загінулых лётчыкаў[3].

24 лістапада 2021 году Нічыпорчыку і Куканенка былі прысвоены званьне Героя Беларусі[4][5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]