Андрэй Макаранка
| Андрэй Макаранка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 сакавіка 2002[1] (24 гады) | |
| Рост | 188 см[4] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Іслач | |
| Нумар | 25 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2024 | Шахцёр Салігорск | 38 (0) |
| 2022 | → Шахцёр Петрыкаў | 15 (0) |
| 2025— | Іслач | 24 (1) |
| Зборныя | ||
| 2023 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Андрэ́й Мака́ранка (нар. 16 сакавіка 2002) — беларускі футбаліст, абаронца «Іслачы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец салігорскага «Шахцёру». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 4 жніўня 2019 году дэбютаваў за асноўную каманду гарнякоў, адгуляўшы другі тайм у матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыву» (2:1). У кастрычніку 2019 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сэзоне 2020 году працягваў гуляць за дубль, у канцы году стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 красавіка 2021 году, выйшаўшы на зьмену ў канцы сустрэчы зь берасьцейскім «Рухам» (4:1). З пачатку 2022 году стаў трэнавацца зь петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. У лістападзе 2022 году вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр». У лютым 2025 году стаў футбалістам прысталічнай «Іслачы»[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, а ў сакавіку 2019 году — у элітным раўндзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrey Makarenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://footballfacts.ru/person/610882
- ↑ https://fcisloch.by/player.asp?id=%D0%90ndrej-Makarenko-776&season=2025MEN
- ↑ https://pressball.by/players/football/1511/
- ↑ Футбол. "Шахтер" продлил контракт с Андреем Макаренко Архівавана 3 траўня 2021.
- ↑ Защитник Макаренко стал игроком «Ислочи» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-12). Праверана 2025-03-23 г.