Андрэй Лявончык
| Андрэй Лявончык | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 студзеня 1977[1] (49 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1995—1998 | Дынама-Юні[d] | 77 (12) |
| 1999—2000 | Дынама Менск | 42 (9) |
| 2001—2014 | Шахцёр Салігорск | 368 (21) |
| Зборныя | ||
| 1999 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
Андрэй Лявончык (нарадзіўся 2 студзеня 1977, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Андрэй пачаў займацца футболам у СДЮШАР «Дынама», дзе яго трэнэраваў Юры Пагальнікаў. У спартовай школе лічыўся адным з найлепшых выхаванцаў[3]. З 2005 году Лявончык увашоў у склад моладзевага клюбу менскага «Дынама» — «Дынама-Юні», за які правёў тры сэзоны. З 1998 па 2000 гады знаходзіўся ў складзе «Дынама», за якое дэбютаваў у 1999 годзе ў матчы супраць БАТЭ. У 2001 годзе перайшоў у табар салігорскага «Шахцёру», дзе стаў асноўным гульцом каманды й зь цягам часу капітанам.
У пачатку 2013 году Лявончык падоўжыў дамову з «Шахцёрам»[4]. У красавіку 2013 году гульня салігорскай каманды супраць мазырскай «Славіі», сталася 360-й для Андрэя ў рамках розыгрышаў Найвышэйшай лігі беларускага першынства[5].
Пасьля сэзону 2014 году завяршыў кар’еру і перайшоў на працу намесьніка дырэктара салігорскага «Шахцёру»[6]. З траўня 2018 году — дырэктар «Шахцёру»[7].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Шахцёр»:
- Чэмпіён Беларусі: 2005
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011, 2012, 2013
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2002, 2004, 2006, 2007, 2014
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2004, 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrey Leonchik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ 20 лет Клубу Сергея Алейникова, или Кто в белорусском футболе провел больше 500 матчей (рас.)
- ↑ Биография Андрей Леончик. footballtop.ru
- ↑ Леончик и Коломыц продлили контракты с «Шахтером». goals.by
- ↑ «Славия» — «Шахтер». Леончик провел 360 матчей в высшей лиге(недаступная спасылка). goals.by
- ↑ Андрей Леончик завершил карьеру и стал заместителем директора «Шахтера» (рас.)
- ↑ Директором «Шахтера» стал Андрей Леончик (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Шахцёру» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)