Перайсьці да зьместу

Анджэла Дэвіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анджэла Дэвіс
па-ангельску: Angela Davis
Выступ ва ўнівэрсітэце Альберты, 28 сакавіка 2006 году
Выступ ва ўнівэрсітэце Альберты, 28 сакавіка 2006 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася26 студзеня 1944
Сьцяг ЗША Бірмінггэм, Алабама, ЗША
ПартыяКамуністычная партыя ЗША
Адукацыя
Бацька Benjamin Frank Davis, Sr.[d][2]
Маці Sallye Davis[d]
Узнагароды

Анджэла Івона Дэвіс (па-ангельску: Angela Yvonne Davis; 26 студзеня 1944, Бірмінгэм, Алабама, ЗША) — амэрыканская праваабаронца, дзяяч камуністычнага руху, сацыёлаг, пэдагог і пісьменьнік. У 1970-х гадах была сымбалем руху за правы зьняволеных. Была зьвязаная з партыяй «Чорныя пантэры».

Нарадзілася 26 студзеня 1944 году ў Бірмінггэме, штат Алабама, ЗША, ў сям’і аўтазапраўшчыка і школьнай настаўніцы.

У школе Анджэла Дэвіс вучылася на «выдатна» і марыла стаць настаўніцай. У старэйшых клясах яна стала сябрам марксісцкага гуртка. Паступіла ў масачусэцкі Ўнівэрсытэт Брандэйса, дзе была адной з трох цёмнаскурых студэнтаў на курсе. У 1963 годзе наведала VIII Сусьветны фэстываль моладзі і студэнтаў у Хэльсынкі. Дэвіс, якая цікавілася левым экзістэнцыялізмам Сартра і Камю, вучылася і ў Францыі, маючы цесныя зносіны ў гэты пэрыяд з прадстаўнікамі эўрапейскіх леварадыкальных рухаў.

Прыбыўшы на радзіму, Анджела ўступіла ў Камуністычную партыю ЗША. Калі яна пачала выкладаць у Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Лос-Анджэлесе, яна па распараджэньні губэрнатара Рональда Рэйгана была звольненая з ВНУ за сяброўства ў Кампартыі. Анджела перакваліфікавалася ў праваабаронцу. Неўзабаве яна была абвінавачаная ў захопе закладнікаў і забойстве. Дэвіс зьехала з Каліфорніі і хавалася ад паліцыі на працягу двух месяцаў, перш чым яе арыштавалі ў Нью-Ёрку. Праз 18 месяцаў зьняволеньня, на судовым працэсе, абвінавачваньні не ўдалося давесьці дачыненьне Дэвіс да захопу закладнікаў і забойства.

Пасьля вызваленьня Анджела Дэвіс стала сябрам ЦК Камуністычнай партыі ЗША, балатавалася ад яе ў пары з Гэсам Холам на пасаду віцэ-прэзыдэнта ЗША ў 1980 (калі зь ёй сустрэўся асабіста Леанід Брэжнеў) і 1984 гадах. Наведвала Савецкі Саюз.

Працягваючы вызначаць сябе як леварадыкал і дэмакратычную сацыялістку, яна актыўна займаецца барацьбой за правы жанчын і зьняволеных.

  • Ганаровы доктар МДУ імя М. В. Ламаносава (восень 1972 году)
  • Нацыянальны ордэн Плайя-Хірон (Куба, 3 кастрычніка 1972 году)
  • Мэдаль «У адзначэньне 100 гадоў з дня нараджэньня У. І. Леніна» (1972 год)
  • Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаваньне міру паміж народамі» (1979)
  • Прэмія нямецкага таварыства абароны грамадзянскіх правоў і чалавечай годнасьці (2004)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анджэла Дэвіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б https://www.thehistorymakers.org/biography/angela-davis-40
  2. ^ Geni.com (мн.) — 2006.