Анатоль Хількевіч
Выгляд
Анатоль Хількевіч | |
| Дата нараджэньня | 11 чэрвеня 1934 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 13 верасьня 2005 (71 год) |
| Месца вучобы | |
| Занятак | навуковец, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | філязофія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар філязофскіх навук[d] |
| Узнагароды | |
Анатоль Паўлавіч Хільке́віч (11 чэрвеня 1934, вёска Бярозаўка, Слуцкі раён — 13 верасьня 2005) — беларускі філёзаф і палкоўнік КДБ[1]. Доктар філязофскіх навук (1994), прафэсар (1991). Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў БДУ ў 1957 годзе. З 1965 года працаваў у вышэйшай школе КДБ №302 (пазьней Нацыянальным інстытуце бясьпекі) у 1976-78 начальнік катэдры, у 1978-91 гадах — намесьнік начальніка інстытуту.
З 2000 году працаваў у Менскім інстытуце кіраваньня. Навуковыя працы па тэорыі і метадалёгіі пазнаньня, праблемах лёгікі, псыхалёгіі, мэтодыкі вывучэньня і фарміраваньня асобы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 7: Снегирь ― Ящерицын / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — с.411
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Памерлі 13 верасьня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Дактары філязофскіх навук
- Беларускія філёзафы
- Заслужаныя дзеячы навукі
- Выкладчыкі Інстытуту нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Менскага інстытуту кіраваньня
- Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь