Анатоль Бяляўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Анатоль Бяляўскі
Дата нараджэньня 23 сакавіка 1961(1961-03-23) (58 гадоў)
Месца нараджэньня Дзенавішкі, Жодзішкаўскі сельсавет, Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР
Занятак мастак

Анатоль Бяляўскі (23 сакавіка 1961, Дзенавішкі, Смаргонскі раён) — беларускі мастак. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Дзенавішках. Пазьней сям’я пераехала ў мястэчка Вішнева Смаргонскага раёну, тут Анатоль пайшоў у школу. Значную ролю ў фармаваньні асобы будучага мастака адыграў яго бацька — Іван Сьцяпанавіч, які працаваў ня толькі дырэктарам школы і настаўнікам: выкладаў беларускую мову і літаратуру, нямецкую мову і маляваньне.

У 1984 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, некаторы час працаваў на адным зь менскіх заводаў і працягваў актыўна пісаць карціны. Прымае ўдзел у мастацкіх выстаўках з 1983 году. З 1994 году — сябра Саюзу мастакоў Беларусі.

Падчас вучобы ў ВНУ актыўны ўдзел прымаў у мерапрыемствах Беларускай майстроўні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]