Перайсьці да зьместу

Анапэст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Анапест»)

Ана́пэст (па-грэцку: ἀνάπαιστος — зьвернуты назад) — від трохскладовай стапы з двух кароткіх і заключнага доўгага (антычнае вершаваньне) або двух ненаціскных і заключнага націскнога (сілаба-танічнае вершаваньне) складоў.

Анапэст у беларускай літаратуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анапэст, як і іншыя трохскладовыя стопы, у беларускай паэзіі асабліва пашырыўся з пачатку XX ст. Анапэстычным мэтрам карысталіся Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і іншыя паэты.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба зь цярпеньнем.
Як ударыш ты ім, ён, як звон, зазьвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменьняў.
(М. Багдановіч «Песьняру»)