Анаграмная рыфма
Выгляд
Анагра́мная ры́фма — такая рыфма, калі ў рыфмаваных словах асобныя склады ці гукі ідуць не ў аднолькавай пасьлядоўнасьці, а нібыта мяняюцца месцамі. Анаграмная рыфма часта ўжываецца ў фальклёры:
- Засьцілай, маці, сталы і лавы,
- Бо да цябе едзе госьць небывалы.
- Заві, заві, Марусенька, як ты сваю звала,
- Будзе табе, Марусенька, ад людзей слава.
З фальклёру анаграмная рыфма перайшла ў пісьмовую літаратуру. Такая рыфма дапамагае зьвярнуць увагу на гукавую аднароднасьць асобных словаў, устанавіць іх сэнсавую сувязь, а дзякуючы гэтаму — і выкрасаць дадатковыя паэтычныя асацыяцыі. Вось прыклад анаграмнай рыфмы ў сучаснай беларускай паэзіі:
- Калі ты ў шуканьнях змогся,
- То пішаш, то раптам рвеш,
- Не засмучайся дужа —
- Гэта яшчэ ня верш.
- (М. Лужанін «Права на верш»)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |