Перайсьці да зьместу

Амэрыкана-аўстрыйская мірная дамова (1921)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амэрыкана-аўстрыйская мірная дамова
Тып дамовы мірная дамова
Падпісаная 10 жніўня 1921
 ·  месца Вена, Аўстрыя
Набыла моц 8 лістапада 1921
 ·  умовы Ратыфікацыя Аўстрыяй і ЗША
Падпісанты Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя
ЗША ЗША
Мовы ангельская

Мірная дамова паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі і Аўстрыяй (па-ангельску: Treaty of Peace between Austria and the United States of America) была падпісаная ў Вене 24 жніўня 1921 году па выніках Першай сусьветнай вайны. Неабходнасьць падпісаньня сэпаратнага міра была ў тым, што амэрыканскі Сэнат адмовіўся ратыфікаваць шматбаковую Сэн-Жэрмэнскую мірную дамову, падпісаную паміж краінамі Антанты і навастворанай рэспублкікай Аўстрыя (як адной з правапераемнікаў Аўстра-Вугоршчны, якая атрымала паразу ў вайне ў складзе альянсу «Чацьвяртнога саюзу»).

Гісторыя падпісаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 красавіка 1917 году ЗША далучылася да Антантыў барацьбе супраць Нямецкай імпэрыі ў якасьці «асацыяванай сілы» у межах Першай сусьветнай вайны.

4 сьнежня, выступаючы перад Кангрэсам, прэзыдэнт ЗША Ўудра Ўілсан настойваў на прыняцьці Рэзалюцыі, якая дазваляе яго краіне абвясьціць вайну Аўстра-Вугоршчыне, якая, паводле яго словаў, зьяўлялася «васалам нямецкага ўраду»[1]. 7 сьнежня Сумесная рэзалюцыя 169 была практычна аднагалосна прынятая Кангрэсам; у той самы дзень падпісаў яе, прэзыдэнт абвесьціў вайну імпэрыі Габсбургаў[2].

17 кастрычніка 1918 году Вугоршчына скасавала унію з Аўстрыяй, паклаўшы тым самым пачатак распаду імпэрыі, які юрыдычна быў аформлены ў Сэн-Жэрмэнскай і Трыянонскай дамовамі. Нягледзячы на ​​тое, што абедзьве гэтых дамовы амэрыканскімі прадстаўнікамі на Парыскай мірнай канфэрэнцыі былі падпісаны, Сэнат адмовіўся ратыфікаваць іх з-за нежаданьня ЗША зьвязваць сябе ўдзелам у Лізе Нацый.

У выніку ўрад Злучаных Штатаў і Аўстрыі пачалі перамовы аб заключэньні сэпаратнай мірнай дамовы, не зьвязанай з навастворанай міжнароднай арганізацыяй. 24 жніўня 1921 году пагадненьне было падпісана ў Вене, пасьля чаго 8 кастрычніка яго ратыфікавала аўстрыйскі бок, 18 кастрычніка — Сэнат ЗША, 21 кастрычніка — амэрыканскі прэзыдэнт. 8 лістапада 1921 году ў Вене адбыўся абмен ратыфікацыйнымі граматамі, які пацьвердзіў, што мірная дамованабыла моц[3].

Артыкул 1 Дамовы абвяшчае, што аўстрыйскі ўрад дае ўраду ЗША ўсе правы і прывілеі, якія былі прадастаўленыя іншым краінам-супольнікам, якія падпісалі Сэн-Жэрмэнскую дамову. У артыкуле 2 Дамовы ўдакладняецца, якія пункты Сэн-Жэрмэнскай дамовы будуць ужытыя да Злучаных Штатаў. Згодна з артыкулам 3 прадугледжваецца абмен ратыфікацыйнымі граматамі[3].

Мірная дамова заклала асновы амэрыкана-аўстрыйскіх адносін у абыход строгага кантролю з боку Лігі Нацый. Як вынік, ЗША часткова садзейнічалі ўраду Першай Аўстрыйскай Рэспублікі ў палягчэньні цяжару ваенных рэпарацыяў у адпаведнасьці з Сэн-Жэрмэнскай дамовай.

26 лістапада 1924 году ў Вашынгтоне была дадаткова створана сумесная амэрыкана-аўстра-вугорская камісія для вызначэньня велічыні рэпарацыяў, якія павінны быць выплачаныя амэрыканцам з боку аўстрыйскага і вугорскага ўрадаў[4].

  1. ^ Scott, James Brown War Between Austria-Hungary and the United States. — 1918. — Т. 12. — № 1. — С. 165—172.
  2. ^ Elsea, Jennifer Declarations of War and Authorizations for the Use of Military Force: Historical Background and Legal Implications. — Federation of American Scientists: Congressional Research Service, 2014. — P. 4. — 107 p..
  3. ^ а б League of Nations Treaty Series. — Т. 7. — P. 156—161. — 467 p..
  4. ^ League of Nations Treaty Series. — Т. 48. — P. 70—75. — 47 p..