Перайсьці да зьместу

Амвросіеўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амвросіеўка
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Данецкая
Раён Амвросіеўская гарадзкая рада
Дата заснаваньня 1869
Места з 1938
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Ігар Скляраў
Геаграфія
Плошча 19,4 км²
Вышыня НУМ 164 м
Часавы пас
Каардынаты 47°47′48″ пн. ш. 38°29′33″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  18 832 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 6259
Паштовыя індэксы 87300
КОАТУУ 1420610100
Сайт Амвросіївська міськрада
Амвросіеўка на мапе Ўкраіны
Амвросіеўка
Амвросіеўка
Амвросіеўка

Амвро́сіеўка (па-ўкраінску: Амвро́сіївка), раней Данецка-Амвросіеўка места раённага значэньня, цэнтар Амвросіеўскага раёну Данецкай вобласьці. Насельніцтва — 18 832 чалавекі (2013). Чыгуначная станцыя на магістралі МаскваРастоў-на-Доне.

Места заснаванае ў 1869 на мяжы колішніх земляў запароскіх і данскіх казакаў. Выконвала функцыю работніцкага пасёлку на будаўніцтве Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгункі. 1896 — пачатак будаўніцтва першага цэмэнтнага заводу, 1898 — яшчэ аднаго. Да 1917 року працавала тры цэмэнтныя заводы.

Вялікі цэнтар цэмэнтнае прамысловасьці ва Ўкраіне. Амвросіеўскі цэмэнтны камбінат, завод жалезабэтонных канструкцыяў, прадпрыемствы харчовай і швейнай прамысловасьці.

У межах Амвросіеўкі вялікія паклады і здабыча мэргелю — асноўнае сыравіны цэмэнтных заводаў і іншых прадпрыемстваў прамысловасьці будматэрыялаў. У раёне вырошчваюць збожжавыя культуры, шампанскія гатункі вінаграду; разводзяць буйны рагаты скот, сьвіняў.

4 агульнаадукацыйныя школы, васьмігадовая школа, школа працоўнай моладзі, індустрыяльны тэхнікум.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Амвросіеўкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў