Перайсьці да зьместу

Амбасада Беларусі ў Аўстрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амбасада Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Аўстрыя
Дата ўтварэньня 1993 г.
Каардынаты Hüttelbergstrasse 6,
1140 Вена,
Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя
Амбасадар Андрэй Дапкюнас
Сайт austria.mfa.gov.by

Амбасада Беларусі ў Аўстрыі (па-нямецку: Botschaft der Republik Belarus in der Republik Österreich, беларускі афіцыйны правапіс: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы) зьяўляецца дыпляматычнай місіяй Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Аўстрыя і знаходзіцца ў Вене. Беларускім амбасадарам у Аўстрыі цяпер зьяўляецца Андрэй Дапкюнас.

Цяперашні будынак амбасады, вядомы як Віля Бістэгі (Villa Bisteghi), пабудаваны ў 1909 годзе ў нэабарокавым стылі архітэктарам Пэтэрам Брыцы па замове банкіра Рудольфа Бістэгі. Раней гэтым месцы стаяў іншы, меншы, будынак, які належаў сям’і Бістэгі.

Будынак быў захоплены савецкімі войскамі падчас акупацыі Вены ў 1945 годзе і пазьней перададзены францускай акупацыйнай адміністрацыі.[1]

У 1996 годзе будынак быў набыты ўрадам Беларусі і ў яго пераехала амбасада, заснаваная ў 1993 годзе[2][1].

Міжнародныя арганізацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская амбасада ў Вене адначасова зьяўляецца пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры міжнародных арганізацыях, разьмешчаных у Вене:

  1. ^ а б Пра будынак пасольства Афіцыйны сайт амбасады
  2. ^ Беларусь — Аўстрыя — Афіцыйны сайт амбасады

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]