Перайсьці да зьместу

Амары Васілі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амары Васілі
Amaury Vassili Chotard
Дата нараджэньня 8 чэрвеня 1989(1989-06-08)[1][2] (35 гадоў)
Месца нараджэньня
Прафэсія сьпявак
Жанры поп-опэра
Вакал тэнар[d]
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Warner Music
Сайт www.amauryvassili.com

Амары Васілі Шатар (па-француску: Amaury Vassili Chotard; 8 чэрвеня 1989, Руан, Верхняя Нармандыя, Францыя) — францускі сьпявак, адзін з самых маладых прафэсійных тэнараў ў сьвеце[3]. Ягоны дэбютны альбом «Vincero» у 2009 годзе стаў плятынавым у Францыі і папулярны ў Канадзе, ПАР і Паўднёвай Карэі[4]. Васілі апісвае стыль сваіх песень як «лірычны поп».

Васілі пачаў сьпяваць ува ўзросьце 9 гадоў, і паступіў у музычную школу ў Руане. У 14 гадоў Амары ўдзельнічаў у сваім першым песенным конкурсе, дзе ён выканаў песню «Amsterdam» Жака Брэля. На наступным конкурсе юнак выканаў песьню «Les Lacs du Connemara» Мішэля Сарду, але не прайшоў у фінал, нягледзячы на ​​авацыі з боку гледачоў. У 2004 годзе Амары ўдзельнічаў у «Coupe de France de la chanson française», і перамог у гэтым конкурсе.

Слава да музыканту прыйшла разам з дэбютным альбомам «Vincero» ў 2009 годзе, які пасьля сусьветнага пракату стаў плятынавым (больш за 250 тысячаў асобнікаў). Ягоны другі альбом быў выпушчаны ў лістападзе 2010 года «Cantero».

У 2011 годзе сьпявак атрымаў права прадставіць сваю краіну на Эўрабачаньні-2011[5] зь песьняй «Sognu» (па-беларуску: «Мара»)[6]. Песьня запісана на карсыканскай мове (дыялекце італьянскай мовы). Па правілах конкурсу Амары не прымаў удзел ні ў адным з паўфіналаў і аўтаматычна патрапіў у фінал, дзе выступаў пад адзінаццатым нумарам.

У інтэрвію, дадзеным ў сакавіку 2011 году часопісу «Gala», Амары згадаў пра тое, што ўжо на працягу чатырох гадоў сустракаецца з дзяўчынай зь імем Стэфані.

  • «Nos Instants de Liberté» (дэма-альбом) (2006)
  • «Vincero» (2009)
  • «Canterò» (2010)
  • «Amaury Vassili chante Mike Brant» (2014)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]