Аляксей Белы
| Аляксей Белы | |
| Аляксей Ільіч Белы | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 20 сьнежня 1952 в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёну |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | літаратура, журналістыка |
| Гады творчасьці | 1971 - дасюль |
| Кірунак | паэзія |
| Мовы | беларуска, расейская |
| Творы на сайце Kamunikat.org | |
Аляксей Ільіч Белы (нарадзіўся 20 сьнежня 1952 в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёну) — беларускі паэт, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 20 сьнежня 1952 году, але афіцыйна маці пазначыла дату нараджэньня на 2 студзеня 1953 году[1].
Пасьля заканчэньня школы №2 у Івацэвічах паехаў на Поўнач. Атрымаў спэцыяльнасьць штурман маламерных марскіх суднаў. Працаваў у Пінску памочнікам капітана цеплаходу. Скончыў Гомельскі політэхнікум, Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Кіеўскі інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня.
З 1977 году — у Баранавічах. Працаваў журналістам у газэце «Знамя камунізму». Пасьля быў галоўным рэдактарам газэт «Текстильщик», «Шаг» і намесьнікам галоўнага рэдактара газэты Intex-press, дырэктарам-галоўным рэдактарам ПУП «ІнтэксПрэс-Рэгіён». З 2016 году — на пэнсіі.
Першыя вершы апублікаваў у 1971 г. у Карэліі.
У Баранавічах ўступіў у літаратурнае аб’яднаньне «Плынь», там было многа выбітных людзей, сярод якіх Вэнанцы Бутрым і Анатоль Станкевіч. Вершы публікаваліся ў гарадзкіх і абласных газэтах, “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Дыялог”, кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” (1998г.), літаратурным альманаху г. Баранавічы “Сьвятліца” (1997г., 2000г., 2006г.), калектыўным зборніку “Паэзія Берасцейшчыны. Дзядзінец” (1999г.).
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1994 — Тридцать второе августа
- 1997 — Невольничьи песни
- 1999 — Каляровыя сны
- 2002 — Боскі вецер правінцыі
- 2010 — Кветкі ў стагах
- 2013 — Прыватны сектар
- 2015 — Ад Грыўды да Гандвіка (кніга ўспамінаў)[2]
- 2018 — Жыві, дзе ўдосталь ветру
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляксей Белы, сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў