Перайсьці да зьместу

Аляксандраўская гімназія (Гомель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Аляксандраўская гімназія
Аляксандраўская гімназія
Аляксандраўская гімназія
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′56″ пн. ш. 31°00′14″ у. д. / 52.43222° пн. ш. 31.00389° у. д. / 52.43222; 31.00389Каардынаты: 52°25′56″ пн. ш. 31°00′14″ у. д. / 52.43222° пн. ш. 31.00389° у. д. / 52.43222; 31.00389
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Аўтар праекту Станіслаў Шабунеўскі
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Аляксандраўская гімназія на мапе Беларусі
Аляксандраўская гімназія
Аляксандраўская гімназія
Аляксандраўская гімназія
Аляксандраўская гімназія на Вікісховішчы

Аляксандраўская гімназія — помнік архітэктуры канца XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на рагу гістарычных Аляксандраўскай і Магілёўскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца адміністрацыйна-навучальны корпус Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту.

Мураваны будынак клясычнай мужчынскай гімназіі ў Гомлі збудавалі ў 1897—1898 гадох паводле праекту архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Назва гімназіі — ад імя маскоўскага гаспадара Алякандра III.

Будынак пацярпеў у Другую сусьветную вайну, пры паваеннай рэканструкцыі ў бакавых крылах надбудавалі трэці паверх (інжынэр Рыгор Ханін).

У Гомельскім абласным краязнаўчым музэі захоўваецца бронзавая закладная дошка на пачатак будаваньня гімназіі.

Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак. Буйныя падзелы галоўнага фасада і бакавых рызалітаў (больш высокія памяшканьні на другім паверсе) надаюць будынку манумэнтальнасьць. Парадны ўваход галоўнага фасада вылучаецца портыкам з элемэнтамі карынцкага і дарычнага ордэраў і завяршаецца трыкутным франтонам. Сьцены, аздобленыя ліштвамі, ляпнымі ўстаўкамі, цягамі, мэандрам, завяршаюцца багата дэкараваным фрызам і разьвітым прафіляваным карнізам. Вокны першага паверху прастакутныя, другога — аркавыя.

Унутраны плян калідорны з аднабаковым разьмяшчэньнем клясных памяшканьняў. У цэнтральнай частцы на галоўнай восі парадны вэстыбюль з 3-маршавымі сходамі, абапал якіх клясныя і адміністрацыйныя памяшканьні. У крыле, арыентаваным на гістарычную Магілёўскую вуліцу, разьмяшчаліся актавая і гімнастычная залі[1].

Гістарычныя здымкі і графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 9
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 155.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  312Г000039