Перайсьці да зьместу

Аляксандар (Белазор)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Япіскап Аляксандар
Барнавульскі япіскап
1930  193(?)
Папярэднік Уладзімер (Юдзеніч)
Наступнік Тарасій (Ліванаў)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1866(1866)
Бабруйск
Памёр7 траўня 1933
АдукацыяСтаўрапальская духоўная сэмінарыя
Узнагароды

Япіскап Аляксандар (у сьвеце Аляксандар Адольфавіч Белазор/Бялазор; 1866, Бабруйск — 7 траўня 1933) — праваслаўны царкоўны дзяяч, япіскап.

Скончыў Стаўрапальскую духоўную сэмінарыю. Два гады быў паслушнікам Аляксандра-Сьвірскага манастыру. Неўзабаве ажаніўся і быў пасьвечаны ў сьвятары гораду Ейск, дзе праслужыў 35 гадоў. Штодня літургісаў.

У 1922—1923 схіліўся да абнаўленства, дзе прыняў манаства і быў узьведзены ў ігумены. У 1925 хіратанісаны ў япіскапа Таганроскага, вікарыя Растоўскае япархіі. Выехаў у Маскву, дзе праз пакаяньне быў прыняты Патрыярхам Ціханам у зносіны з Расейскай Праваслаўнай Царквой. Патрыярх Ціхан падарыў яму амафор і антымінс, і ён аднавіў штодзённае богаслужэньне. У 1930 прызначаны на Барнаульскую катэдру, якую хутка пакінуў і вярнуўся ў Ейск.

Расстраляны на прысуд тройкі пры ПП АДПУ 7 траўня 1933.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Папярэднік
Уладзімер (Юдзеніч)
Барнавульскі япіскап
1930 — 1931
Наступнік
Тарасій (Ліванаў)