Перайсьці да зьместу

Антымінс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антымінс 1627 году для царквы ў Аравічах.

Антымінс (царк.-слав. антиминсъ, грэц. αντιμήνσιον) — 4-вугольная льняная ці шаўковая хуста з выявамі «Палажэньня Хрыста ў труну» ў цэнтры і 4 эвангелістаў па вуглах, з зашытымі мошчамі. Прызначалася для накрыцьця прастола ў царкоўным алтары. Пры неабходнасьці сам антымінс мог выконваць функцыі прастолу для царкоўнай службы. Выявы на антымінсах маглі быць вышытыя, вытканыя, намаляваныя, надрукаваныя[a]. У Вялікім Княстве Літоўскім існавала практыка падпісаньня антымінсаў царкоўнымі іерархамі для кантролю за іх продажам і выкарыстаньнем.

  1. ^ Сьвятар К. Нікольскі засьведчыў, што адным зь першых антымінсаў з надрукаванай выявай быў той, які кіеўскі мітрапаліт Іоў Барэцкі 25 сакавіка 1627 году асьвяціў на зьдзяйсьненьне боскай літургіі ў царкве Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы ў сяле Аравічы на Палесьсі[1].
  1. ^ Костантин Никольский. Об антиминсах православной русской церкви. — С. 119+уклейка
  • Валерый Пазнякоў. Антымінс. // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я – Менск, 2010. С. 31
  • Костантин Никольский. Об антиминсах православной русской церкви. — С.-Петербург, 1872