Аляксандар Янчанка
Аляксандар Янчанка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 лютага 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 71 кг[2] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2018 | Гомель | 72 (5) |
2017 | → Мікашэвічы | 0 (0) |
2019—2020 | Нафтан | 34 (9) |
2021—2024 | Лякаматыў Гомель | 51 (16) |
Зборныя | ||
2014—2016 | Беларусь (да 21) | 23 (3) |
Алякса́ндар Я́нчанка (нарадзіўся 14 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік. Цяпер працуе трэнэрам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кар’еру пачаў у складзе «Гомля», дзе з 2012 году выступаў за клюбны дубль. У сэзоне 2013 году пачаў абараняць колеры галоўнай каманды, звычайна выходячы на замену. 18 жніўня 2013 году забіў першы гол за «Гомель», які прынёс перамогу (3:2) над БАТЭ.
У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з «Гомлем» на два гады[3]. Сэзон 2015 году распачаў адным з асноўных нападнікаў каманды, звычайна Янчанка з Аляксеем Цесьлюком па чарзе выходзілі ў аснове і замянялі таварыша падчас матчаў. У жніўні Аляксандар атрымаў траўму, празь якую выбыў да сканчэньня сэзону. У сэзоне 2016 году гуляў за «Гомель» у Першай лізе, але ў верасьні атрымаў траўму ў матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сэзону.
Акрыяў і вярнуўся на поле ў траўні 2017 году, аднак выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 году падоўжыў кантракт з «Гомлем» і выправіўся ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[4], аднак гэтак і не згуляў за яго. Пасьля аднаўлення ад траўмы зь ліпеня 2018 году зноў пачаў зьяўляцца на полі ў складзе гомельскай каманды. У студзені 2019 году стала вядома, што нападнік пакінуў «Гомель» па заканчэньні кантракта[5]. Неўзабаве па зыходзе з «Гомля» накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клюбе сэзон 2019 году. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.
У пачатку 2021 году далучыўся да гомельскага «Лякаматыва». Прапусьціў пачатак сэзону 2021 году праз службы ў войску, а з чэрвеня замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам[6]. У сэзоне 2022 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году зноў падоўжыў пагадненьне зь «Лякаматывам»[7]. У сэзоне 2023 году з 9 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У студзені 2024 году стала вядома, што Янчанка застанецца ў «Лякаматыве» яшчэ на сэзон[8], аднак хутка завяршыў кар’еру. Быў прызначаны трэнэрам па фызычнай падрыхтоўцы ў клюбе[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 25 студзеня 2014 году дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Казахстану на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу. Пазьней замацаваўся ў асноўным складзе зборнай, выступаючы на розных пазыцыях, але перадусім у паўабароне. Усяго за моладзевую зборную правёў 23 матчы і забіў 3 галы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 16 | 1 |
2016 | Першая ліга | 15 | 3 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aleksandr Yanchenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_janchenko/
- ^ Футбол. Александр Янченко продлил на два года контракт с "Гомелем" (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ "Гомель" продлил контракт с Янченко и отдал в аренду в "Гранит" (рас.)
- ^ Батищев, Дао и еше шесть игроков покинули "Гомель" (рас.)
- ^ "Локомотив" продлил контракты с пятью футболистами (рас.)
- ^ "Локомотив" продлил пятерых и расстался с двумя игроками (рас.)
- ^ Гомельский "Локомотив" продлил контракт с результативным нападающим (рас.)
- ^ Александр Янченко, завершивший карьеру в "Локомотиве", остался работать в клубе (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстка «ПБ-Инфо» (рас.)