Аляксандар Сазанкоў
| Аляксандар Сазанкоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 сакавіка 1984[1] (41 год) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 78 кг[1] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Касьцюковічы[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2009 | Дняпро Магілёў | 86 (22) |
| 2010 | Дынама Менск | 22 (5) |
| 2010—2012 | Лехія Гданьск | 10 (1) |
| 2013—2017 | Дняпро Магілёў | 82 (13) |
| 2017 | Ворша | 12 (1) |
| 2018—2019 | Горкі | 19 (2) |
| 2019 | Ворша | 6 (0) |
| 2021—2022 | Горкі | 0 (0) |
| 2023— | Касьцюковічы[d] | 2 (0) |
| Зборныя | ||
| 2002 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Аляксандар Сазанкоў (нар. 18 сакавіка 1984 году, Магілёў, БССР, СССР) — беларускі футбаліст, выступаў на пазыцыі нападніка.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец магілёўскага «Дняпра». Зь цягам часу стаў асноўным нападнікам каманды. У 2010 годзе гуляў за менскае «Дынама» (дзе таксама быў асноўным нападнікам). У верасьні 2010 году перайшоў у гданьскую «Лехію», але ня даў рады ў чэмпіянаце Польшчы праз траўмы і канфлікту з кіраўніцтвам клюбу. У выніку ў верасьні 2012 году скасаваў кантракт зь «Лехіяй». Тады ж вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро», але праз судовыя працэсы зь «Лехіяй» здолеў зайграць за «Дняпро» толькі ў сэзоне 2013 году. Замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага нападніка, але нярэдка яго замяняў Дзьмітры Коўб, але за ўвесь сэзон здолеў забіць толькі адзін гол.
Сэзон 2014 году пачаў выдатна — дубль Сазанкова ў браму «Гомлю» дазволіў магілёўскаму клюбу прабіцца ў паўфінал Кубка Беларусі. Але ў тым жа матчы ён атрымаў траўму, празь якую прапусьціў большую частку сэзону. Вярнуўся на поле ў жніўні 2014 году і замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага нападніка, але ня здолеў выратаваць «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з камандай[3]. У сэзоне 2015 году быў асноўным нападнікам клюбу ў Першай лізе, але значную колькасьць матчаў прапусьціў праз траўмы.
У лютым 2016 году зноў падоўжыў пагадненьне з магілёўцамі[4]. У сэзоне 2016 году дапамог «Дняпру» вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Пачатак сэзону 2017 году прапусьціў праз траўмы, вярнуўся на поле толькі ў чэрвені. У ліпені 2017 году пакінуў магілёўскі клюб[5]. У жніўні 2017 году далучыўся да «Воршы», за якую выступаў да сканчэньня сэзону 2017 году. У 2018—2019 гадах гуляў у складзе клюбу Другой лігі «Горкі». У жніўні 2019 году зноў стаў гульцом «Воршы»[6], дзе гуляў да канца году, зрэдку выходзячы на замену ў канцы матчаў. У пачатку 2021 году зноў быў заяўлены за «Горкі», аднак на полі не зьяўляўся. З пачатку 2023 году далучыўся да «Касьцюковічаў».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дняпро Магілёў | 2015 | Першая ліга | 17 | 7 |
| 2016 | Першая ліга | 24 | 4 | |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 | |
| Ворша | Першая ліга | 12 | 1 | |
| Горкі | 2018 | Другая ліга | 16 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.pressball.by/footballstat/alexandr_sazankov/
- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ↑ «Днепр» заключил контракты с Тупчием, Копанцовым, Образовым и Сазанковым. ООО "Гольфстрим" (13 лютага 2015).
- ↑ «Днепр» продлил контракты с Сазанковым и Копанцовым. ООО "Гольфстрим" (24 лютага 2016).
- ↑ «Днепр» расстался с Юрченко и Сазанковым. ООО "Гольфстрим" (12 ліпеня 2017).
- ↑ Сазанков продолжит карьеру в «Орше». ООО "Гольфстрим" (16 жніўня 2019).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Лехія» Гданьск
- Футбалісты клюбу «Ворша»
- Футбалісты клюбу «Горкі»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Касьцюковічы»