Аляксандар Патупа
Аляксандар Патупа | |
Фатаграфія з афіцыйнай старонкі ў сеціве | |
Дата нараджэньня | 21 сакавіка 1945 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 чэрвеня 2009 (64 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | МДУ |
Занятак | фізык, эканаміст, праваабаронец, ядзерны фізык, палітык, пісьменьнік навуковай фантастыкі, бізнэсмэн, філёзаф |
Навуковая сфэра | фізыка, філязофія |
Месца працы | Центар даследаваньняў будучыні |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Узнагароды | Медаль IAIT "За высокія дасягненьні ў навуцы" 2004 |
Сайт | potupa.iatp.by |
Алякса́ндар Сярге́евіч Пату́па (21 сакавіка 1945, Севастопаль — 1 чэрвеня 2009, Менск) — беларускі бізнэсовец, грамадзкі дзеяч, журналіст, пісьменьнік, публіцыст, фізык, філёзаф, эканаміст. Кандыдат у майстры спорту па шахматах.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыў і вучыўся ў горадзе Ейску Краснадарскага края РСФСР. З 1961 году ў Менску. Вучыўся ў МФТІ[1], У 1967 годзе скончыў катэдру квантавай тэорыі фізычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ламаносава . Пасьля заканчэньня ўніверсітэта прыехаў у Менск[2]. Працаваў у Інстытуце фізыкі Акадэміі Навук БССР, БДУ. З 1970 году — кандыдат фізыка-матэматычных навук (тэарэтычная і матэматычная фізыка).
Доктар філязофіі (стратэгічнае прагназаваньне й інфармацыйныя тэхналёгіі, 1995), прафэсар (1995), сябра Міжнароднага Пэн-Клюбу і БАЖ. Быў старшынём Назіральнага камітэту Беларускай праваабарончай канвэнцыі, сябрам Рады Беларускай асацыяцыі Фабрык Думкі, сябрам Рады Беларускай Эўраатлянтычнай Асацыяцыі, сябрам Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіяў, Міжнароднай акадэміі лідэраў бізнэсу і адміністрацыі, Нью-Ёркскай акадэміі навук, Міжнароднага інстытута сацыялёгіі, Міжнароднага таварыства «Мір будучыні», Амэрыканскай асацыяцыі садзеяньня разьвіцьцю навукі, Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША.
Заснавальнік і генэральны дырэктар выдавецка-паліграфічнай кампаніі «Эрыдан» (1989—1996), старэйшага прыватнага выдавецтва Беларусі, якое ўпершыню на Беларусі ў 1995 была ўзнагароджаная «Факелам Бірмінгэму».
Да 2007 году старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў.
Памёр увечары 1 чэрвеня ва ўзросьце 64 гадоў у шпіталі ў Бараўлянах. Дакладная прычына сьмерці пакуль невядомая. 3 чэрвеня 2009 году цела Аляксандра Патупы крэміравана ў крэматорыі на Паўночных могілках Менску.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навукова-папулярныя кнігі:
- «Бег за бясконцасьцю» (1977, сер.«Эврика») (рас.)
- «Кантакт, або Некалькі думак ды дыялёгаў, падслуханых доўгім зімнім вечарам XXI стагодзьдзя» (1990) (рас.)
- «Адкрыцьцё Сусвету – мінуўшчына, сапраўднасьць, будучыня» (1991) (рас.)
Зборнікі мастацкіх апавяданьняў і аповесьцяў:
- «Фантакрым-CCI»(1989), (рас.)
- «Пастка ў цэйтноце»(1990), (рас.)
- «Нешта неверагоднае» (1992), (рас.)
Аўтар больш як 300 артыкулаў у газэтах ды часопісах[3].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў узнагароджаны мэдалямі:
- Чалавек году (International Man of the Year, 1997-98, Кембрыдж),
- Выбітны чалавек 20-га стагодзьдзя (Outstanding People of the 20th Century, 1999, Кембрыдж),
- За высокія дасягненьні ў навуцы, 2004, IAIT, Менск,
- За высокія дасягненьні ў навуцы (залаты, 2005, IAIT, Менск).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Севастопалі
- Памерлі 1 чэрвеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія грамадзкія дзеячы
- Беларускія журналісты
- Беларускія літаратары
- Беларускія навукоўцы
- Беларускія публіцысты
- Беларускія філёзафы
- Беларускія эканамісты
- Дактары філязофіі
- Кандыдаты фізыка-матэматычных навук