Аляксандар Мэйштовіч
Выгляд
| Аляксандар Мэйштовіч | |
| па-польску: Aleksander Meysztowicz | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 8 сьнежня 1864[1] |
| Памёр | 14 лютага 1943[1] (78 гадоў) |
| Сужэнец | Зоф’я Касакоўская[d] |
| Дзеці | Валерыян Мэйштовіч[d] |
| Узнагароды | |
Аляксандар Мэйштовіч (па-польску: Aleksander Meysztowicz; 8 сьнежня 1864, Панявеж — 14 лютага 1943, Рым) — польскі палітычны дзеяч, буйны памешчык.
У 1921—1922 гадах быў старшынём Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы. Быў адным зь ініцыятараў дэпартацыі ўладамі «Сярэдняй Літвы» 33-х беларускіх і літоўскіх палітычных і культурных дзеячаў зь Вільні ў канцы студзеня 1922 году, неўзабаве пасьля правядзеньня выбараў у Віленскі сойм.
У 1926—1928 гадах міністар юстыцыі ва ўрадзе Ю. Пілсудзкага. У ноч на 15 студзеня 1927 году кіраваў арыштамі сябраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады — Браніслава Тарашкевіча, Сымона Рак-Міхайлоўскага, Паўла Валошына, Пятра Мятлы і іншых.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Aleksander Michał Marian Meysztowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)