Перайсьці да зьместу

Аляксандар Катляроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Катляроў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 студзеня 1993(1993-01-30)[1] (31 год)
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013 Гомель 0 (0)
2013 Рэчыца-2014 27 (5)
2014—2017 Славія Мазыр 99 (14)
2018—2019 Тарпэда-БелАЗ 31 (3)
2019 Елгава 4 (0)
2020 Славія Мазыр 19 (1)
2021 Крумкачы 16 (4)

Аляксандар Катляроў (нар. 30 студзеня 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Пачаў займацца футболам у Мазыры, аднак у веку 15 гадоў быў запрошаны ў «Гомель»[2]. У сэзоне 2010 году выступаў за фарм-клюб «Гомель-2», а пазьней пачаў гуляць за дубль. У сэзоне 2012 году разам з гомельскай камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў.

У сакавіку 2013 году быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Ведрычу-97»[3]. У першай палове сэзону зьяўляўся ў пачатковым складзе, але пасьля таго, як улетку пасаду галоўнага трэнэра заняў Аляксандар Бразевіч, ужо пераважна выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону 2013 году пакінуў «Гомель»[4]. Зь лютага 2014 году пачаў трэнавацца ў складзе мазырскай «Славіі»[5], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клюбу сэзон 2014 году. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе мазырчукоў і дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2015 году працягваў быць гульцом асноўнага складу «Славіі», выступаючы на пазыцыі правага паўабаронцы. У траўні—жніўні 2016 году адсутнічаў праз траўму, пасьля вярнуўся ў асноўны склад. У сэзоне 2017 году быў трывалым гульцом асновы, з 4 галамі стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2018 году стала вядома аб зыходзе Катлярова з «Славіі»[6], і неўзабаве паўабаронца падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскага клюбу, у лістападзе 2018 году адсутнічаў праз траўму. У сэзоне 2019 году радзей зьяўляўся на полі. У ліпені 2019 году скасаваў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[8] і стаў гульцом латвійскага клюбу «Елгава»[9], які незадоўга да таго ачоліў былы трэнэр жодзінцаў Алег Кубараў[10]. Аднак, у складзе латвійскай каманды ня здолеў замацавацца, да канца сэзону згуляў у чатырох матчах. У студзені 2020 году стала вядома, што беларускі паўабаронца пакінае «Елгаву»[11].

У студзені 2020 году пачаў трэнавацца з «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[12]. У кастрычніку 2020 году атрымаў траўму і да канца году не зьяўляўся на полі, таксама праз траўму прапусьціў пачатак 2021 году і ня быў заяўлены за «Славію» на сэзон 2021 году. У ліпені 2021 году стаў гульцом «Крумкачоў»[13], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў клюб па заканчэньні сэзону 2021 году.

У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2015 Найвышэйшая ліга 25 3
2016 Найвышэйшая ліга 16 2
2017 Найвышэйшая ліга 29 4
Тарпэда-БелАЗ 2018 Найвышэйшая ліга 25 3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]